Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
па  пе  пё  пі  пл  по  пр  пу  пч  пы  пя  п'  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 


На ваш запыт знойдзена 187 артыкулаў

  1. Проці вады цяжка плысьці. — Цяжка змагацца зь вялікай сілай.  
  2. Проці ліха на ўзгорачку. — Жартаўлівы адказ пытаючаму, дзе нехта жыве: - Тата, а дзе злодзі жыве? - Проці ліха на ўзгорачку!  
  3. Проч ідзі, а жыта сей. — Калі нехта ня хоча брацца за ніякую работу, бо ладзіцца празь нейкі час пакінуць хату. Даўней быў гэткі закон у Ліцьве (Беларусі), што калі арандатар пакідаў нейкую сялібу, жыта мусеў засеяць. Бадай што ад гэтага й пайшла гэтая прыказка.  
  4. Проша, пані Калоша. — Гэтак жартаўліва запрашаюць сядаць за стол, хоць чалавек і не называецца Калошам.  
  5. Проша ў кут, дзе ўсе тут. — Гэтак просяць гасьцей сядаць за стол.  
  6. Прыбяры пень, дык і пень харош. — Калі ганарысты, але тупы чалавек добра прыбярэцца. Адзежа чалавека аздабляе, але розуму не дадае.  
  7. Пры гатовай калодзя добра й агонь класьці. — Калі нехта, маючы запас грошы, гаспадарку ці прадпрыемства закладае.  
  8. Прыдзі да мяне тады ў госьці, калі мяне дома ня будзя. — Жартуюць з таго, хто запрасіў гасьцей, а сам нейдзе пашоў з дому.  
  9. Прыдзя каза да ваза, папросе сена. — Вайцяюць таму, хто адмовіў у дапамозе.  
  10. Прыдзя каза да лазы, папрося брэду. — Прыдзе такі час, што й ты будзеш прасіць ласкі. Брэд - шышачкі на вербалозе, якія козы надта любяць. Прыказвае той, каму адмовілі ў дапамозе.  
  11. Прыйшоў Спас - усяго з нас. — На Спаса, 6 жніўня, сяляне маюць да ўжытку гародніну й садавіну, а навет і новы хлеб.  
  12. Прыкусі языка. — Папярэджаньне падлетка, каб непатрэбнага не гаварыў.  
  13. Прымацкі хлеб сабацкі. — Прымаку трэба цярпець шмат крыўды ня толькі ад жонкі, але ад усей жончынай радні, а найболей ад цешчы.  
  14. Прыняць ласку. — Не адмовіцца сесьці за стол, калі запрашаюць.  
  15. Прыплод пашоў за плот. — Пра нярупнага гаспадара, у якога малады статак падох.  
  16. Прыстаў у пень. — Замарыўся, што й кроку далей ступіць ня можа.  
  17. Прычапіўся, як смала. — Прыказваюць, калі нехта прыстае зь нейкай просьбай.  
  18. Прычапіўся, як сьляпы к колу. — Калі нехта прыстае да другога, каб уступіць у лаянку ці звадку.  
  19. Прышла Ільля, чалавек пашоў па гародзя, як свіньня. — Прыказваюць таму, што на Ільлю - 20 ліпеня - гародніна гатовая да спажываньня.  
  20. Прышла Прачыстая, дык і бярозка чыстая. — Бо каля Другой Прачыстай - 8 верасьня - ліст зь бярозы асыпаецца.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008