 |
На ваш запыт знойдзена 187 артыкулаў
-
Прышлі Калядкі, блінкі ды аладкі. — Даўнейшае ўсхваленьне Калядаў, калі іх сьвяткавалі два тыдні ды пяклі бліны й аладкі.
-
Прышоў май, каню сена дай, а сам на печ уцікай. — Аб холадзе ў месяцы траўні, як прыдуць зазімкі й каня трэба карміць у хляве, а самому грэцца на печы.
-
Прышоў мужык зь сіла ды гоня пана з двара. — Прыказваюць, калі зайдзе вялікае нахабства ў парушэньні ўласнасьці.
-
Прышоў на ўздабыткі. — Калі нехта прыходзе нешта патрэбнае купіць ці пазычыць.
-
Прышоў ні званы й пашоў ні сланы. — Калі няпрошаны госьць прыходзіў у хату.
-
Прышоў Пятрок - адпаў лісток, прышла Ільля - адпалі два. — Аб паступовым надыходзе восені.
-
Прышый кабыля хвост, а ў яе й свой ёсьць. — Калі хто набывае зусім непатрэбную рэч, якая будзе толькі замінішчам.
-
Прэціляў пазьбіраў. — Калі нехта памрэ й зьбяруцца прыяцелі - сваякі й сябры - дзяліць маемасьць.
-
Пустыня ніколі ня стыня. — Пустыняй называюць пустога чалавека, у якога ўсё пустое - і гутарка, і чыны. Прыказка кажа, што пусты чалавек ня стане паважным.
-
Пусьці злыдня на тры дні, а ён і за тры тыдні ня выйдзя. — Калі пусьцяць у хату благога кутніка ці кватаранта.
-
Пусьці павалюся, падымі ні ўстану. — Аб бездапаможным, апушчоніку ці гультаю, які сам сябе не дагледзе.
-
Пусьці свіню за стол, дык іна й ногі на стол. — Калі бязуважнага, грубога чалавека прыняць у паважную кампанію, дык ён там сваімі паводзінамі няпрыемнасьцяў наробіць.
-
Пчала ляціць на любы цвэт. — І сярод людзей ня можа быць ні прымусу, ні абмежаваньня ў падбіраньні сяброўства як у васабістым жыцьці, гэтак і ў грамадзкім.
-
Пыл ды дым, як ляцім. — Прыказваюць дзеці пры гульні-бегу.
-
Пытаецца люты, ці добра абуты. — Бо ў лютым месяцы бываюць вялікія маразы й ногі мерзнуць.
-
Пытаіцца вата, ці далёка хата, а кажушок дзяржыць душок. — Прыказваюць сяляне, калі высьмейваюць адзетак пашыты на ваце.
-
Пярэ як у дошку. — Калі нехта бязупынку кашляе.
-
Пярэ, як у дошку. — Калі нехта бязупынна кашляе.
-
Пятая праз дзясятая. — Калі нехта пры рабоце ці рахунку сьпяшаецца й робе хібы.
-
Пятая празь дзісятая. — Калі нехта пры рабоце сьпяшаецца й робе вялікія хібы.
|
 |