 |
На ваш запыт знойдзена 187 артыкулаў
-
П'янаму й мора па калена. — Высьмейваньне адвагі п'янага.
-
П'янаму й чорт з дарогі саступае. — Папярэджаньне, каб з п'яным не спрачацца.
-
П'янаму й чорт з дарогі саступая. — Лепей абыходзіць п'янага ды ня ўступаць зь ім у спрэчкі.
-
П'яніцы і капля дорага. — Прыказвае бедны гаспадар, калі зьбіраючы з поля збожжа, не пакідае й аднаго каласка.
-
П'яніцы й капля дарага. — Прыказвае бедны, калі дзеля нястачы ня дасьць загінуць на полі й аднаму каласку ці бульбіне.
-
П'яны прасьпіцца, а дурань ніколі. — Хоць дрэнна жыць з п'яніцай, але з дурнем яшчэ горай.
-
П'яны прасьпіцца, а дурань ніколі. — Дрэнна жыць з п'яніцай, а з дурнем горай.
|
 |