 |
На ваш запыт знойдзена 187 артыкулаў
-
Пазірая, як мыш з патрэп'я. — Калі нехта вызірае зь нейкага сховішча.
-
Пазнаюць сокала на палёту, а саву па паглёду. — Па вонкавым выглядзе й рухах пазнаюць характар чалавека.
-
Пазычай - благі звычай. — Прыказваюць таму, хто пазычае дзеля таго, каб скруціць.
-
Пазычаць - сакольля вочы, а аддаваць - савіны. — Калі нехта пазычае, глядзіць весела, як сокал. А калі трэба аддаваць пазычанае, глядзіць панура, бо шкадуе.
-
Пазычоны хлеб еш ды аглідайся. — Пазычоны хлеб няспорны.
-
Пайдзі да людзей, дык пачуіш, што дома робіцца. — Як-бы хто пільна ні трымаў сакрэтаў аб сваёй хаце, людзі даведаюцца й будуць аб іх гаварыць.
-
Пайдзі ў чужоя сяло, дык пачуіш, што ў сваім робіцца. — Людзі болей цікавяцца чужымі далёкімі навінамі, чымся сваімі блізкімі.
-
Па Калядах сонца ўгору, а сьнег далоў. — Сялянская заўвага аб тым, што калі сонца падымаецца на небе вышэй, яно зганяе сьнег.
-
Па Калядах (тыдняў) двойчы пяць - да дня сьпяць. — Сялянская заўвага аб тым, што да пачатку сакавіка ніхто досьвіту не ўстае.
-
Па Калядах (тыдняў) трэйчы пяць - у полі ліпяць. — У пачатку красавіка сяляне пачынаюць выходзіць у поле, хто пасьціць статак, хто араць.
-
Пакольлю вочы носіць. — Калі нейкі вырыванец усюды разглядае, дзе што ляжыць, каб посьля ўкрасьці.
-
Пакроў пакрыя зямлю ці сьняжком, ці лістком. — Сялянская заўвага аб набліжэньні зімы.
-
Пакуль бедны зайдзя, дык багаты заедзя. — Прыказваюць, калі разойдзецца чутка, што далёка нешта танна прадаецца. Беднаму няварта туды ісьці, бо «пакуль бедны зайдзя, дык багаты заедзя», і ўсё забярэ.
-
Пакуль дзед мову згукаў, баба клёцкі зьела. — Матар'ялісты заўсёды ашукае ідэялістага.
-
Пакуль дзіця ні заплача, маці ні здагадаецца. — Пакуль пакрыўджаны ня стане скардзіцца, датуль крыўдзіцель ня ўнімецца.
-
Пакуль жаніцца - загаіцца. — Прыказваюць таму, хто мае малую больку на целе ці малое пашкоджаньне, якое хутка зажыве.
-
Пакуль з багатага пух, дык зь беднага дух. — Прыказваюць беднаму, калі ён пачынае судзіцца з багатым.
-
Пакуль меншы абуецца, дык большы нагаруецца. — У сялянскіх гаспадарках старэйшыя дзеці шмат болей працавалі на гаспадарках, чымся меншыя.
-
Пакуль сонца ўзойдзя, раса вочы выісьць. — Адказвае чалавек гаротны, калі яго разважаюць, што посьля яму будзе добра жыць.
-
Пакуль цэп, патуль і хлеб. — У беднага селяніна хлеб толькі восеняй, пакуль малоцяць.
|
 |