 |
На ваш запыт знойдзена 187 артыкулаў
-
Папова вока. — Жартуюць зь дзяцей, калі каторае набірае поўную лыжку стравы ды посьля разьлівае.
-
Папова ня высахла, ня вымакла. — Поп аднолькавую плату бярэ за сваю абслугу, хоць у сялян і недарод.
-
Папраў кумя - каты лазюць! А калі кум паправіў, дык і сабакі палезьлі. — Гэтак высьмейваюць благога майстру.
-
Парабак першы год кажа «Ваша», другі год кажа «Наша», а трэйці год кажа «Маё». — Адраджваньне трымаць доўга парабка.
-
Парадак, як у жыда на таку. — Аб тым месцы, дзе няма ніякага парадку.
-
Пара касьці ня ломя. — Прыказваюць бацькі, калі радзяць дзецям цёпла адзявацца ці калі забараняюць ім адчыняць вокны.
-
Па Саўку й Шапка. — Калі нехта па сабе й сваю кампанію падбірае.
-
Пасеіна ў сьвінны голас. — Аб познай сяўбе. У вёсцы познай восеняй і раньняй вясною сьвіньні ходзяць па полі, знаходзяць сабе пажыву. Толькі пасьля першай сяўбы вясной запіраюць сьвіней у хлеў, і яны там галасуюць.
-
Пасі Божа асталцо. — Прыказвае гаспадар, калі рэжа на мяса нейкае скацё.
-
Пасланца ня б'юць, ні караюць. — Пасланец - незачэпная асоба. Гэтак прыказвае свацьця, калі прыходзе да дзеўкі пытацца, ці можна прыйсьці да яе ў сваты.
-
Паставіць на сваім. — Дамагчыся, каб усе іншыя зь ім згадзіліся.
-
Пастаўлёна баслаўлёна. — Гэткім жартам гаспадыня запрашае гасьцей сядаць за стол, калі паставе страву.
-
Пасьмяяўся лысы з пляшывага. — Калі нехта высьмейвае такія недахопы іншага, якія й сам мае.
-
Патрэбін ты мне, як сабаку пятая нага. — Адказваюць таму, хто нахабна навязваецца ў сяброўства.
-
Паўзе, як вош па каўняры. — Зьняважліва аб маруднай хадзе.
-
Паўзе, як рапуха. — Лаюць за ціхую хаду.
-
Паціры ў маціры. — Жартам адказваюць тэй маці, якая наракае, што яе дзеці ня ўмеюць пацераў.
-
Пашанцавала, як жыду з гары едучы. — Калі нехта меў недаўгавечнае шчасьце, якое хутка кончылася. З казкі: У жыда быў ляны конь, што ніколі ня бег. Але калі з гары напёр воз, дык конь пабег. Жыд быў рад, ды радасьць была нядоўгая, бо конь з возам і жыдам паляцеў у канаву.
-
Пашкадаваў воўк кабылу, пакінуў хвост ды грыву. — Прыказваюць паняволеныя свайму прыгнятальніку, калі ён кажа, што іх шкадуе.
-
Пашлі дурнога, а за ім другога. — Калі пасланец ня выканаў свайго заданьня.
|
 |