Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
па  пе  пё  пі  пл  по  пр  пу  пч  пы  пя  п'  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 


На ваш запыт знойдзена 187 артыкулаў

  1. Пашло мілая на пастылая. — І мілае стала праціўным, калі яно апынулася ў варожых руках.  
  2. Пашло рукой. — Стала шанцаваць, паручыла.  
  3. Пашоў гандаль на пындаль. — Прыказваюць пры банкруцтве гандлю.  
  4. Пашоў на сяло пазычаць усяго. — Жарт. Гульня слоў. Адказвае той, хто ня хоча сказаць праўды, калі ў яго пытаюць, куды ён ідзе.  
  5. Пашоў па бацьку. — Удаўся гэткім, як бацька й з выгляду, і з натуры.  
  6. Пашоў пасол, уваліўся ў расол. — Калі пасланец пашоў ды аб ім няма ніякіх вестак.  
  7. Пашоў сваім трыбам. — Жыве паводля свайго надуму ды ня слухае парады іншых.  
  8. Пашоў сьвет на сьвет. — Вялікая вандроўка з прымусу, калі людзі кідаюць свае дамы ды ідуць у сьвет.  
  9. Пашоў, як мыла зьеўшы. — Калі нехта пашоў ад сораму.  
  10. Пей песьні хоць трэсьні, алі есьці ні прасі. — Жартуюць зь дзяцей, асабліва калі хлеба нехапае.  
  11. Пень вялік, алі дуплінат. — Аб тым, хто вырас вялікі, але нідачога няздатны або дурны.  
  12. Першага торгу ні мінай. — Прыказваюць пры гандлі. Таксама прыказваюць і дзеўцы, калі яе сватаюць першыя сваты.  
  13. Перш за грэх, як за праўду. — Калі чалавека ў нечым зьвінавацяць, а посьля выяўляецца, што ён нявінны.  
  14. Перш зьядзім тваё, а тады хто сваё. — Прыказка таму, хто ўвачавідкі ашуквае, нешта выманьвае.  
  15. Перш тпрулячка, тпрулячка, а потым: Стой, воўча дух! — Гэтак ласкава гаспадар кліча каня, пакуль яго за аброць ня возьме, а потым аблае й абсьцёбае. Прыказваецца аб тых валадарох, якія пакуль чалавека ня возьмуць у рукі, абыходзяцца зь ім ласкава, а потым і пагражаць пачынаюць.  
  16. Першы блін комам. — Пры няўдачы на пачатку работы.  
  17. Пёрціся на ражон. — Калі нехта самахоць лезе ў небясьпеку.  
  18. Пірабіваіцца з хлеба на квас. — Жыве ў цяжкіх матар'яльных умовах ды штораз горшых - «быў хлеб ды зышло на квас».  
  19. Пірад панам Тодарам расхадзіўся ходарам. — Аб тым, хто з прымусу дагаджае свайму валадару-ворагу, навет паніжаючы сваю людзкую годнасьць, каб гэтым захаваць сваё існаваньне. З казкі: - У двор прыехаў новы пан Фёдараў. Ён для зьдзеку ў суботу прымусіў свайго карчмара скакаць і пець, і карчмар скакаў і пеў:

    Пірад панам Хвёдарам
    Расхадзіўся ходарам.
    Ні я скачу - няволя,
    Ня Бог вялеў - пановя.  

  20. Піражылі зіму й лета, піражывём і гэта. — Якая-б бяда ці няпрыемнасьць ні здарылася, дык няварта шмат турбавацца, бо з часам пройдзе, забудзецца.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008