Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
 
Старонкі:  1  2  
 


На ваш запыт знойдзена 38 артыкулаў

  1. Раса, як вір. — Пра вялікую расу.  
  2. Раскапусьціўся, як старая баба. — Калі нехта, сеўшы, заняў шмат месца.  
  3. Распусьціў язык, як старэцкую пугу. — Упікаюць гэтак падлетка, які дае волю свайму языку ды абы што, і недарэчнае, і няпрыстойнае, вярзе.  
  4. Рассыпаіцца драбней маку. — Калі нехта лісьліва гавора, падпускае лёстачкі, прыдобрываецца.  
  5. Расхадзіліся, як жыды на дождж. — Кажуць, калі дзеці раздурэліся. Жыды на кірмашы шпарка рухаюцца, каб закупы да дажджу зрабіць.  
  6. Расхадзіўся, як Марка па пекля. — Калі нехта нецярпліва ходзе, сьпяшаецца, мятусіцца.  
  7. Расьхініся гразь - бруд плыве. — Калі праходзе ганарысты чалавек, які народ называе гразьзю.  
  8. Расьце на лес гледзючы. — Кажуць аб падлетку, які гадуецца дзіка, бязь ніякага выхаваньня.  
  9. Расьце ў роця. — Калі нехта бяз смаку есьць або яго гадзіць ды страва ня глытаецца.  
  10. Родам куркі хахлатыя. — Калі дзеці дасталі ад бацькоў спадчынныя налогі.  
  11. Род бяз вырадку ні бывая. — Гэтак спагадаюць тэй радні, якая мае ў сваім асяродзьдзі нейкага вырадка - дурнога ці разбэшчанага.  
  12. Рука руку мыя й абедзьвя чыстыя. — Трэба адзін аднаму памагаць, дык абодвум будзе добра.  
  13. Рукі на замок. — Калі складаюць пальцы між пальцамі, каб у далонях нешта моцна сьціснуць.  
  14. Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. — Практычная заўвага сялян, каб снасьць заўсёды на пару была гатовая. Прыказваюць таму, у каго няма ніякіх запасаў, а які бярэцца за падрыхтоўку толькі тады, калі трэба із снасьці карыстацца.  
  15. Рыхцік увесь бацячка - і крошачкі пабраў. — Калі сын падобны да бацькі да малой рыскі.  
  16. Рыцэр то рыцэр, алі мех ня цэл. — Прыказваюць, калі й таго ашукалі, хто запэўніваў, што яго ніхто не ашукае. З казкі: Ішла грамада людзей у дарогу і кажны нёс на плячах у мяшку ежу. Раніцай то той, то сёй скардзіцца, што ў яго пакрадзена то хлеб, то сала. Іхны-ж кіраўнік зь іх сьмяецца, кажучы, што толькі ў дурняў крадуць, а ў яго не ўкрадуць, бо ён завязвае свой мяшок рыцарскім вузлом. Аднэй раніцы й ён стаў клясьці, што й яго абакралі. А спадарожнікі ў яіго пытаюцца: - «А як-жа твой рыцэр?» «Рыцэр то рыцэр, але мех ня цэл!» - адказаў кіраўнічы. Ягоны мех прарэзалі нажом.  
  17. Рэдзька кажа: «Я зь мёдам добра». А мёд кажа: «А я бяз рэдзькі яшчэ лепі». — Калі несамавіты чалавек набіваецца ў сяброўства да прыстойных людзей.  
  18. Рэдзьку есьці з панамі, а спаць легчы зь сьвіньнямі. — Жартуюць з таго, хто рэдзьку еў, бо посьля доўга з роту чуваць рэдзькай.  

Старонкі:  1  2  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008