 |
На ваш запыт знойдзена 132 артыкулы
-
Сьпераду цалуя, а ззаду кусая. — Калі нехта ў вочы падхлебліваецца, прыдобрываецца, а за вочы зводы робе, удае некаму.
-
Сьсінеў, як курыны пуп. — Аб тым, хто ад холаду зьмяніўся ў твары.
-
Сьціражонага й Бог сьціражэ. — Гэтак перасьцерагаюць сваіх дзяцей, каб былі асьцярожнымі.
-
Сэрца ні камінь. — Жартуюць, калі скупы нейкую дробязь падарыў беднаму.
-
Сягоньня абы як, а заўтра бліны. — Калі нехта цеша абяцанкамі.
-
Сяджу, як на жары. — Прыказвае той, хто цярпіць незаслужаны сорам.
-
Сядзеў рускі месіц. — Калі нехта нейдзе доўга быў.
-
Сядзіць, як куцьця. — Сядзіць паважна, непарушна, спакойна.
-
Сядзь у нас, дома госьць будзіш. — Жартуюць, калі сусед прыйдзе да суседа пагаварыць ды не сядае.
-
Сяло біз канца ні бывая. — Гэтак разважаюць таго, каму даводзіцца апошняе з канца месца.
-
Сяло пірабег, дык болі ў мех. — У простым сэньсе гэта тарнуецца да старца. Жартам кажа той, каму трэба ў вёсцы ў кажную хату заходзіць.
-
Сярэдзіна колам стала. — Гэтак кажа жняя ці іншая работніца, ці работнік, калі даводзіцца цэлы дзень стаяць сагнуўшыся й тады ўвечары сярэдзіна ня хоча адгінацца, сталася сагнёная, як кола.
|
 |