Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
са  св  се  сё  сі  ск  сл  см  со  сп  сс  ст  су  сх  сы  сь  сэ  ся  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 


На ваш запыт знойдзена 132 артыкулы

  1. Сваей цаной не прадасі й ня купіш.
    1. Пры гандлі часам трэба рабіць уступкі.
    2. У кожнай спрэчнай справе, каб зусім не праіграць, трэба рабіць уступкі.  
  2. Сваім адумам. — Самавольна. «Марыля сваім адумам пашла жыта зажынаць».  
  3. Свайго нішчасьця ні абойдзіш, ні аб'едзіш. — Доля наканаваная, няшчасьця не абмінеш.  
  4. Свайго ня меўшы, трэба спаць легчы ня еўшы. — На пару не дастанеш, калі свайго няма.  
  5. Свайго розуму нікому ні прыставіш. — Кажуць таму, хто дамагаўся ўгаварыць упартага.  
  6. Свату першая чарка й першая палка.
    1. Пры сватаньні, на запоінах сват першы п'е да маладой.
    2. На вясельлі сват гаспадар - да яго п'юць першую чарку. Калі на вясельлі п'яныя дзяцюкі завархоляцца, а сват стане разбараньваць, дык і першую палку пападзе.  
  7. Свая воля дае долю. — Лёс чалавека залежыць ад яго самога, як ён пра сваю будучыню дбае.  
  8. Свая сарочка бліжэй к целу. — Калі нехта наракае, што хто-небудзь лепей аб сабе ці аб сваіх сваякох клапоціцца.  
  9. Свая сірмяжка нікому ні цяжка. — Клопаты аб самым сабе й сваіх рэчах нікому не дакучаюць.  
  10. Свая хатка, як родная матка. — Аб дзіцяці ніхто іншы гэтак не клапоціцца й не дагаджае, як родная матка. Нідзе чалавек ня чуецца так вольна, як у сваёй хаце.  
  11. Свой біся, сячыся, а чужы ні мішайся. — Ня трэба ўмешвацца ў звадку ці бойку чужой сям'і. Свае пасварацца, паб'юцца, ды скора й паяднаюцца, а чужому будзе сорамна да іх паказвацца.  
  12. Свой квас дзяцей паеў. — Аб тым, хто сам вінен свайму няшчасьцю. З казкі: У ваўчыньніка паўміралі дзеці, дык ён зьвярнуўся да знахара, каб той угадаў, хто навёў чары на ягоных дзяцей. Знахар ведаў, што аўчыньнік паіў сваіх дзяцей тым квасам, у якім моклі аўчынкі, дык ён і сказаў: «Свой квас дзяцей паеў».  
  13. Сем год нявестка была й ня ведала, што сучка біз хваста. — Аб тым, хто доўга на адным месцы жыве й ня ведае тутэйшых парадкаў.  
  14. Сем жыдоў ня воз, абы конь павёз. — Жартам прыказваюць, калі на адзін воз насядзе шмат людзей.  
  15. Сем мужоў ды ўсе біз нажоў. — Калі нейдзе шмат людзей, але ніводзін не адказвае патрэбе.  
  16. Сем пол наперад. - А я ў тры штукі і туды штыкі. — (Штыкі - ісьці кульгаючы.) Даўна нашы жанчыны шылі спадніцы ня ў цотны лік полак (у тры, пяць, сем...), каб з самага пераду спадніцы была скрасенная полка, каб з самага пераду ня было рубца. Самыя багацейшыя дзеўкі шылі спадніцы з сямі полак, а бедныя з трох. На ігрышчы багатыя займалі пярэдняе месца, а бедныя ззаду. Вось багатая дзеўка, калі ішла на йгрышча, патрабавала, каб яе прапусыцілі наперад, бо ў яе спадніца ў сем полак. А бедная дзяўчына выказалася, што ейная спадніца ў тры полкі, а яна йдзе на тое самае йгрышча, а можа яе першую запросяць у танец.  
  17. Сем раз адмер, а раз адрэж. — Кажную справу перш трэба добра праверыць, а потым прыводзіць яе ў выкананьне.  
  18. Сеўшы між вароны, трэба грагаць як і воны. — Трэба прыстасоўвацца да звычаяў і парадкаў асяродзьдзя, у якое трапілася.  
  19. Сёньня ні свята, а заўтра ня будні дзень. — З гэтымі словамі бацькі прыганялі дзяцей да працы перад сьвяточным днём.  
  20. Сёрбай, сёрбай ды ідзі з торбай. — Жарт-заахвочаньне пастушка, каб хутчэй еў ды гнаў статак на пашу.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008