Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
са  св  се  сё  сі  ск  сл  см  со  сп  сс  ст  су  сх  сы  сь  сэ  ся  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 


На ваш запыт знойдзена 132 артыкулы

  1. Слухай вухам, а ня брухам. — Жарт аб тым, хто няўважліва слухае, а потым перапытвае.  
  2. Смаку, як у пячоным раку. — Гіронія аб нясмачнай ежы.  
  3. Смалой (смольлю) лезя. — Калі нехта нечага назольліва просіць.  
  4. Смачна кашка ды рабіць цяжка. — Аб рабоце, дзе добра кормяць, але работа цяжкая.  
  5. Смачны жабя гарэх, ды зубоў Бог ні даў. — Калі нехта галіцца нешта важнае дабыць, але здольнасьці ня мае пазьней гэта скарыстаць.  
  6. Сонца па небя ходзя ды ні кожнаму даходзя. — Прыказвае той, хто ня змог усім дагадзіць.  
  7. Сон як у руку даў. — Кажа той, каму сон спраўдзіўся.  
  8. Сорам таму, хто ганя, сорам таму, хто хваля. — Аб такім, які можа кажнага бязь віны ганіць і без заслугі хваліць, і робе ўсё гэта для свае мэтар'яльнае карысьці.  
  9. Спагнаў ахвоту. — Задаволіў жаданьне.  
  10. Спадзіваўся дзед на мёд, ды й так спаць лёг. — Аб тых, што чакалі нейкае абяцанкі й яе не дачакаліся.  
  11. Спаў, як пшаніцу прадаўшы. — Калі нехта спаў спакойным моцным сном.  
  12. Спацеў, як мыш. — Калі людзіна ці жывёліна мокрая ад поту.  
  13. Спляснуў рукамі. — Калі нехта апынуўся ў роспачы.  
  14. Ссадзіў з ног. — Моцна ашукаў, прычыніў вялікую страту.  
  15. Старасьць ні радасьць, і горб ні карысьць. — Прыказваюць старыя, калі пачынаюць слабець і горбіцца.  
  16. Старац, старац, сяло гарыць! - Ніхай гарыць! - я ў другоя пірайду. — Аб тых, якія грамаду любяць толькі датуль, пакуль зь яе матар'яльную карысьць маюць.  
  17. Старац старца нінавідзя, а гаспадар ніводнага. — Старац старца ненавідзе, бо яны канкурэнты. Гаспадар абодвух ня любе, бо яны хочуць жыць з працы гаспадара. Прыказваюць, калі два акупанты між сабой б'юцца, бо кажны хоча сабе падбіць адну й тую самую краіну. А народ, які жыве на гэтай зямлі, абодвух гэтых акупантаў ня любе, бо яны роўныя ягоныя ворагі.  
  18. Старой бабца хораша й у шапца. — Даўней старыя беларускія жанчыны насілі каптуры - «шапкі». Старыя людзі хвасьлівых убораў не патрабуюць.  
  19. Старой бабя й на печы ўхаба. — Калі нехта бяз важнай прыгоды бяду нажыве.  
  20. Старому маніць, а багатаму красьці. — Няма каму аспрэчыць, калі стары маніць, бо ніхто ня помне таго часу, аб якім стары апавядае. Ніхто не павера, што багаты ўкраў, бо ў яго ўсяго шмат свайго.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008