Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
са  св  се  сё  сі  ск  сл  см  со  сп  сс  ст  су  сх  сы  сь  сэ  ся  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 


На ваш запыт знойдзена 132 артыкулы

  1. Староя хвалі ды за плот валі. Маладоя гудзь ды набудзь. — Выказваюцца аб старым працоўным статку. Жартам гэтак выказваецца й аб старых людзях. Гудзіць - ганіць.  
  2. Старцу сяло ні наклад. — Аб тым, хто на малым прыбытку ня спыняецца.  
  3. Стары вол баразны ня псуя. — Водклік аб старым фахоўцы, які мае багатую жыцьцёвую практыку й добра выканае сваю работу.  
  4. Стары з мусту, а бізь яго пуста. — Калі ў хаце ёсьць старая людзіна. Хоць яна да працы й няздольная, але нейкую карысьць дае. Сэнс прыказкі: Старога карміць хлебам нібы й мус (з мусу), але ён карысны, бо хаты даглядае, у якой безь яго пуста.  
  5. Стары як малы. — На старога, калі ён у чым памыліцца.  
  6. Стаць дубам. — Калі конь станавіцца на заднія ногі.  
  7. Стаць дубка. — Калі сабака станавіцца на заднія лапы.  
  8. Стаць натарца. — Калі нехта напружваецца ды гатовіцца да змаганьня.  
  9. Стаць рагача. — Калі нехта становіцца на галаве, а ногі трымае ўгору.  
  10. Стаячаму лапаць падшывая. — Калі нейкі вырванец увачавідкі ашуквае.  
  11. Сто коп (збожжа) - на год хлеба, і капа - на год хлеба. — Ці гаспадар нажне сто коп, ці адну капу, - усёроўна хлеба мусе хапіць на ўвесь год.  
  12. Стол хлеба ні паесьць. — Кажа гаспадар, калі госьці яму заўважаць, што зашмат хлеба накроіў. Гэтым нібы кажацца, што хлеб накроены не для стала, а для гасьцей, каб госьці не падумалі, што гаспадар скупы.  
  13. Стоць галавой. — Галавой проста ўніз.  
  14. Сто чартоў гэткага ліха ні наробюць, як адна п'яная баба. — Калі п'яная жанчына лаецца ці няпрыстойныя песьні пяе.  
  15. Стрыжэ вушамі. — Калі нехта пільна прыслухоўваецца.  
  16. Стыд закрыт, а сораму ня відаць. — Правуюцца бессаромныя людзі, калі іх упікаюць за няпрыстойныя словы ці чыны.  
  17. Стыд ня дым - у вочы ня лезя. — Высьмейваюць таго, на каго сорам ня дзеіць.  
  18. Суджанаму дзеўка. — Вера ў лёс, быццам хлопцу на раду назначана, якую ён дзеўку возьме за жонку.  
  19. Супроць вады цяжка плысьці. — Прыказвае той, хто прымушаны, супроць свае волі, дзеіць паводля волі натоўпу.  
  20. Сухая ложка рот дзярэ. — Кажуць тыя, каму далі есьці посную страву.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008