Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
уб  ув  уг  уд  уж  уз  ук  ул  ум  ун  уп  ур  ус  ут  ух  уц  уч  уш  уя  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  
 


На ваш запыт знойдзена 100 артыкулаў

  1. У каго дочкі, той ходзя біз сарочкі. — Прыказка старасьвецкіх часоў, калі трэба было дочкам складаць палотны на пасагу. Калі яны выходзілі замуж - бацьком нехапала палатна на сарочкі.  
  2. У каго матка, у таго галоўка гладка. — Аб шчасьці тых дзяцей, якія маюць родную матку.  
  3. У каго сынкі, той пячэ блінкі. — Старадаўная прыказка. У каго было шмат сыноў, той шмат расьцярэбліваў пасекі, шмат сеяў пшаніцы й было з чаго бліны пячы.  
  4. У карчме, лазьні, касьцеля й царкве ўсе людзі роўныя. — Даўней гэтыя будынкі ўважаліся за грамадзкія й у іх кажны меў права заходзіць. Паважны гаспадар уважаў няпрыстойным забараняць некаму мыцца ў сваей лазьні.  
  5. У кія два канцы. — Прыказваюць таму, хто пагражае самавольствам.  
  6. У кожнага свая біда, алі ні аднаго дня. — Разважаюць таго, у каго здарылася нейкая бяда.  
  7. Укрой - ня ўдой. — Адказвае гаспадыня, калі работнікі ці дзеці наракаюць, што мала сала ў ежу адпускаецца, а намагаецца малаком.  
  8. У кулак затрубіць. — На ўвесь голас заплакаць, загаласіць.  
  9. У Лагойску, як у войску, - лаўкі шырокі, ёсьць дзе сесьці, ды нечага есьці. — Сялянская насьмешка аб жыцьці ў месьце.  
  10. Улез, як сучка ў жбан. — Калі нехта ўлез у непатрэбнае месца ці ўблытаўся ў непатрэбную справу.  
  11. Улез як сьвіня ў рэпу. — Калі нехта нахабна ўлез туды, дзе яму не належыла.  
  12. Улез, як у нерад, ні ўзад, ні ўперад. — Калі нехта ў нейкай справе заблытаўся, зь якое яму цяжка й выблытацца.  
  13. У лесе на пні, ідзі ды сапхні. — Кажуць да тых, хто просе ўзычыць ім дроў ці драўлянага матар'ялу.  
  14. Улетку люблю цябе, дзедку, а зімою зьем хлеб зь сьвіньнёю. — Прыказка таму, хто хоча пазбыцца старога сваяка, калі гэты стары занямог, бо пакуль сваяк быў маладзейшым ды працаваў дарма, - гаспадар яго любіў. А цяпер той самы гаспадар разважае, што лепей гэты хлеб, што зьесьць стары, скарміць сьвіньнёй дык сала будзе мець.  
  15. Улетку праз тын ды ў рэпку, а ўзімку хаця-б націнка.
    1. У простым сэньсе перавага лета над зімой, калі ідзе пра гародніну.
    2. Калі чалавек перажываў сваё лета, быў маладым, дык карыстаўся ўсімі жыцьцёвымі выгадамі. Калі-ж састарэўся, дык ён рад і таму, што змоладу адкідаў.  
  16. Улетку, улетку зраблю сабе клетку! - кажа сабака. — Калі нейкі гультай валацуга стане хваліцца, як ён некалі пабагацее.  
  17. У марцы гуляюць і старцы (жабракі). — І старцы рады прыходу вясны.  
  18. У марцы зімы ня гоня, а ў вапрэлі трава ні расьце. — Прыказваюць сяляне аб надта павольным набліжэньні вясны.  
  19. У марцы рана трашчыць, а ўдзень плюшчыць. — Прыказваюць сяляне аб надвор'і ў сакавіку, калі рана мароз, а ўдзень, як сонца нагрэе, адлега.  
  20. У марцы рыба хвастом лёд разьбівая. — У сакавіку лёд нятрывалы й трэба асьцерагацца ўзьяжджаць на яго возам, ці ўзыходзіць.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008