Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
уб  ув  уг  уд  уж  уз  ук  ул  ум  ун  уп  ур  ус  ут  ух  уц  уч  уш  уя  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  
 


На ваш запыт знойдзена 100 артыкулаў

  1. У сваей хаце й вуглы памагаюць. — Прыказваюць, каб узахвоціць гаспадара бараніць сваю хату.  
  2. У сваей хаця й качарга маці. — У сваёй хаце ад нейкага злыдня й качаргой можна абараніцца.  
  3. У сваю скуру ня тоўпіцца. — Аб сытым, тоўстым чалавеку.  
  4. У сваю скуру ўшыўся. — Хто дрэнна сябе паводзе і нічыей парады ня хоча слухаць.  
  5. Усе мы памром, але ніхто не аджыў. — Прыказваюць на хаўтурах.  
  6. Усе чэрці з аднэй дзерці. — Прыказваюць таму, хто пачынае дзяліць на лепшых і горшых акупантаў-урадоўцаў ці партыйцаў.  
  7. Усе як у бубін б'юць. — Калі грамадою аб некім загаварылі й найчасьцей няпраўду.  
  8. Усім па сем, а гаспадыні восім. — Той, што дзеле нейкую ежу, мусе дастаць больш, як іншыя.  
  9. У скупа возьміш, а ў нета ня возьміш. — У скупога можна ўзяць, калі не па ласцы, дык гвалтам, а ў таго, хто ня мае, нічога ня возьмеш.  
  10. У скупога купца ні грошы, ні тавару. — Прыказваюць, калі скупы купец абанкроціцца.  
  11. У скупога чорт шапарам. — Багацьцем скупога чорт апякуецца, ад яго нічога не дастанеш.  
  12. Уставай казлы, падымай хвасты! — Жартуюць, калі будзяць дзяцей.  
  13. Уставай, чалавеча, - ужо пятух кукарэча. — Гэтак жартам прыказваюць, калі некага будзяць.  
  14. У старцы й пірогам ні ўвазваць, а з старцаў і кіям ня выгнаць. — Хто не пачынаў жабраваць, таму жабраніна страшная. Хто-ж да жабраніны прывык, таго ад яе цяжка й адвучыць.  
  15. Устаў, як блін (са скаварады). — Хто добра выспаўшыся ўстаў.  
  16. У страха вочы па яблыку. — Кажуць, калі апавядаюць, як нехта настрашаны баяўся.  
  17. Уступі дурню - збавеньня заслужыш. — Угаварваюць таго, хто з дурнем спрачаецца.  
  18. Усякі дурань сабе цягня. — Калі нехта без развагі квапіцца навет на малавартасную чужую рэч.  
  19. Усякі цыган сваю кабылу хваля. — Калі нехта хвале свой дрэнны тавар.  
  20. У сяле, як у сіле; на адзіноця, як у злоця. — Аб перавазе земляробскага гаспадараньня на адзіноце над вясковай.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008