Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
уб  ув  уг  уд  уж  уз  ук  ул  ум  ун  уп  ур  ус  ут  ух  уц  уч  уш  уя  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  
 


На ваш запыт знойдзена 100 артыкулаў

  1. У таргу німа гняву. — Перапрашаюць пры гандлі й пры сватаньні, калі пытаюцца аб дзявочай пасазе.  
  2. Утаропіўся, як баран на новыя вароты. — Калі нехта да нечага пільна прыглядаецца.  
  3. Уткні мяне, Божа, дзе мяне ня трэба. — Прыказвае сабе той, хто праз памылку папаў у нелажаданае месца, дзе толькі сораму набраўся.  
  4. Уткнуўся, як сучка ў жбан. — Хто ўмяшаўся ў чужую (непатрэбную) справу.  
  5. У тым самым пер'і застаўся. — Аб чалавеку, які посьля нейкай падзеі ў сваім жыцьці ці ў гаспадарцы не зьмяніўся, - не пабагацеў, ані пабяднеў.  
  6. У хаця ёсьць вушак, у хаця бывая ўсяк. — У хаце могуць быць звадкі й сваркі, але наванкі іх выносіць ня трэба.  
  7. У хлеб уваліўся.
    1. Калі нехта знашоў добрую працу, якой будзе забясьпечаны на доўгія гады.
    2. «У хлеб увалілася» дзеўка, калі выйшла ў добрую й багатую хату замуж.  
  8. У ціхім балоця чэрці водзюцця. — Кажуць аб ціхім, спакойным з выгляду, чалавеку, які спадцішка робе паклёпы, зводы.  
  9. Уцячэш, ні ўцячэш, а пабегчы можна. — Прыказвае той, хто ў бядзе ці ў небясьпечных выпадках робе нейкія захады, каб ратавацца.  
  10. Учора паштавая, а сёньня ні ўставая. — Аб дзяўчыне ці хлопцу, якія ўчора на ігрышчы спраўна насіліся, як паштовыя коні, а сяньня, калі трэба ісьці на працу, дык не ўстаюць.  
  11. У чужой царкве сьвячэй ні папраўляюць. — Прыказваюць да таго, хто хоча ўмешвацца ў справы чужой сям'і ці чужой грамады.  
  12. У чужоя шчасьця ня мухай упасьці. — Аб тым, хто нахабна далазе туды, дзе ён непажаданы.  
  13. У чужую просу ня сунь носу. — Калі нехта пачынае ўмешвацца ў чужую гутарку ці чужыя справы.  
  14. У чужым баку вочы па кулаку. — У чужым баку трэба пільна прыглядацца да людзей і навакольля.  
  15. У чужым засьценку, дык і я за дзеўку. — Гэтак жартуюць з малапаважанага ці акіненага чалавека. Калі ён апынецца ў чужым асяродзьдзі, дзе яго ня знаюць, дык там прызнаюць за паважнага чалавека.  
  16. Ушыўся ў сваю скуру. — Стаў упартым, няўступлівым, не зважае на заўвагі й перасьцярогі.  
  17. У яго галаве віраб'і начавалі. — Аб пустой, дурной галаве.  
  18. У яго й зімой сьнегу ні дастаніш. — Аб вельмі скупым.  
  19. У яго толькі дамкоў, колькі ў зайца ламкоў. — Калі нейкі прайдзісьвет хваліцца сваім багацьцем, дамамі.  
  20. У яго толькі праўды, колькі ў рэшаця вады. — Аб манюку.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008