Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
ха  хв  хі  хл  хо  хт  ху  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  
 


На ваш запыт знойдзена 83 артыкулы

  1. Хоць гаршком называй, алі ў печ ні стаўляй. — Такой бяды паніжэньне маральнае, але ня трэба чыніць крыўды фізычнае.  
  2. Хоць гол ды восьцір. — Аб тым, хто хоць бедны, ды рызыкант, сьмелы й адважны.  
  3. Хоць да касьцёла й пайду, алі паціраў ані шэпну. — Прыказвае той, каго некуды гвалтам заганяюць, а шчыра працаваць там ён ня будзе.  
  4. Хоць жывот нарушу, алі зьесьці мушу. — Гэтак жартуюць пры ядзе, калі страва смачная.  
  5. Хоць за вала, абы дома ні была. — Аб дзеўцы, якая стараецца выйсьці замуж хоць за каго, абы дзеўкай не старэцца.  
  6. Хоць і ні рад, ды гатоў. — Кажа той, хто прымушаны падпарадкавацца праву.  
  7. Хоць і ня родзя, алі насеньня ня зводзя. — Аб вельмі благой зямлі.  
  8. Хоць і па шэлігу луста, алі кішэнь пуста. — Хоць і танна прадаецца хлеб ці іншыя рэчы, але калі няма грошы, дык ня купіш.  
  9. Хоць і сто лет, алі сораму нет. — Аб старой працоўнай жывёле й старой людзіне. Старасьць ня ганьба, калі старая жывёла выконвае сваю працу, а старая людзіна свае абавязкі.  
  10. Хоць і сьмешна, алі ні пацешна. — Смех накіраваны супроць нас не дае ўцехі.  
  11. Хоць і трашчу, ды ні пушчу. — Гэтак кажа лёд увосень.  
  12. Хоць кажух застаўлю, алі на сваім пастаўлю. — Прыказвае ўпарты й настойлівы пры спрэчцы.  
  13. Хоць кішэнь пуста, алі душа чыста. — Хоць бедны, але з чыстым сумленьнем.  
  14. Хоць латаная, алі ні хватаная. — Прыказна сумленнага чалавека аб тым, што ён і бедны, але ня злодзей.  
  15. Хоць мы гультаі, алі й вы ні артаі. — Гэта адказ ка абразьлівае слова «гультай», калі яго кажа той, хто мае яшчэ большыя недахопы.  
  16. Хоць ні трашчу, алі пушчу. — Гэтак кажа лёд вясной.  
  17. Хоць ня ўежна, дык улежна. — Прыказвае той, хто мае хоць і малую плату, але затое работа лёгкая.  
  18. Хоць ты й лыкам шыт, алі мой бацька быў. — Прызнаньне да свайго бацькі прастака. З казкі: Дачка гэтак галасіла-прыгаварвала па сваім памерлым бацьку.  
  19. Хоць украду, алі прывяду. — Кажа той, хто прыракае, што аддасьць доўг.  
  20. Хоць украў, алі добра схаваў. — Адказ таго, якога вінавацяць у нейкім злачынстве, але праўна ён чысты.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008