Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
ха  хв  хі  хл  хо  хт  ху  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  
 


На ваш запыт знойдзена 83 артыкулы

  1. Хоць якая папа, абы ні гуляла лапа. — Гэтак даўней казалі старыя, калі дзеці наракалі, што чорны хлеб (жыта зь мяккінай).  
  2. Хоць яшчэ й ня позна, алі прыдзіцца тут начаваць - сказаў ліс, уваліўшыся ў пастку. — Так кажа разважлівы чалавек, апынуўшыся ў распачлівым стане.  
  3. Хто ажаніўся, той каіцца, а хто ні ажаніўся, той галіцца. — Жанатыя часта зайздруюць нежанатым, але-ж не зважаючы на гэта - нежанатыя жэняцца.  
  4. Хто арэ, хто барануя, - усіх Бог параўнуя. — Усе людзі памруць.  
  5. Хто бабы слухая, той сам баба. — Насьмешка над тым мужчынам, якім жонка кіруе.  
  6. Хто дбая, той і мая. — Аб рупным гаспадару.  
  7. Хто дужшы, той пружшы. — Хто мацнейшы сілай - перамагае фізычна, хто мацнейшы багацьцем - перамагае праўна.  
  8. Хто есьць нажом, той зьесьць ражон. — Бацькі-сяляне строга забараняюць дзецям і падлеткам карыстацца нажом пры ядзе.  
  9. Хто за каго, а поп за Каську. — Калі нехта вытыкае недахопы й праступкі толькі аднаго чалавека, які яму не падабаецца.  
  10. Хто зь язычком, той зь піражком. — Хто гаваркі, той хутчэй нешта выпрасе ці дастане нейкі магарыч.  
  11. Хто каго сагне, той таго наб'е. — Дужэйшы перамагае.  
  12. Хто капейкі ні шануя, дык той сам капейкі ні варты. — Раськідлівыя не карыстаюцца пашанай у народзе.  
  13. Хто коні міняя, у таго хамут гуляя. — Ахвотнікі мяняць часта бываюць ашуканыя.  
  14. Хто лусту нося, той есьці ня прося. — Гэтак бацькі заахвочвалі дзяцей, каб бралі з сабой хлеб, ідучы ў поле на работу.  
  15. Хто любіцца, той і чубіцца. — Найчасьцей прыказку ўжываюць жартам, каб пацешыць пакрыўджанага ці пабітага. Да гэтай прыказкі ёсьць і казачка-жарт: - Дзяўчына прышла з вуліцы й скардзілася сваёй матцы з плачам, што яе хлопцы крыўдзяць. А маці адказала: - «Хто любіцца, той чубіцца!» - быццам хлопцы яе б'юць зь любасьці. Назаўтра вечарам дзяўчына прышла дамоў сьмяючыся й кажа матцы: - «Мама, мама! Вось мяне хлопцы любяць, бо як выйду на вуліцу, дык за кулакамі сьвету ня віджу».  
  16. Хто мажа, той і едзя. — Хто падкуплівае ўрадоўцаў ці суд, той і справу выйгрывае.  
  17. Хто мала мая, той мала й дбая. — У каго малая гаспадарка, у таго й клопаты меншыя каля яе.  
  18. Хто ні радзіўся, той ні памрэ. — Прыказваюць на хаўтурох, каб пацешыць таго, хто плача па нябожчыку.  
  19. Хто ні цягне, таго выпрагаюць. — Благога работніка доўга ня трымаюць.  
  20. Хто новага ня меў, той і латанаму рад. — Кажуць пра беднага прастака.  

Старонкі:  1  2  3  4  5  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008