Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
ша  шк  шм  шо  шт  шу  шы  шэ  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 42 артыкулы

  1. Што найбольшы пісака, дык найгоршы сабака. — Гэтак сяляне адклікаліся аб расейскіх пісарах урадоўцах.  
  2. Што ня міла самому, дык ня жыч і другому. — Навука сумленных бацькоў сваім дзецям.  
  3. Што пасеіш, тоя й пажнеш.
    1. У простым сэньсе аб добрым збожавым насеньні, зь якога гаспадар дачакаецца й добрага збожжа.
    2. Калі будзем дабро людзям рабіць, дык і людзі будуць добра адплачваць.  
  4. Што ручкі зробюць, тоя плечкі зносюць. — Што для сябе зробіш, тое й мець будзеш.  
  5. Што твэго, тоя й мэго, а што мэго, дык тобя ніц да тэго. — Прыказваюць таму, хто галіцца на чужую маемасьць, але сваю ўважае за незачэпную. Прыказка яўна гістарычная, у якой адбілася тое, як Палякі ставіліся да Вялікага Княства Літоўскага.  
  6. Што торба, то ня мех; што праўда, то ня грэх. — Прыказка таму, хто крыўдзіцца, калі яму праўду ў вочы гавораць.  
  7. Што ты робіш на гарэ гразь. — Аб тым, хто выкрывае злачынствы ці злаўжываньні нейкага ашуканца, псуючы яму справу й робячы яму сорам.  
  8. Што ты ў старца кій адбіраіш. — Аб тым, хто крыўдзе бездапаможнага чалавека.  
  9. Што ты чаўпеш дуба смалянога. — Аб тым, хто відавочную хлусьню гавора.  
  10. Што ўбіў, тоя ўехаў. — Пры цяжкай, мазольнай настырлівай працы: Колькі калок у зямлю біў, толькі ён уехаў. Колькі каня пугай біў, толькі дарогі праехаў.  
  11. Што ўлетку ножкай коп, тоя ўзімку ручкай хоп. — Аб гародніне й садавіне, якую летам ганьбуюць, а зімой ахвотна ядуць.  
  12. Што ўложа хам, дык ня выня й пан. — Нялёгка тое адрабіць, што папсуе нейкі злыдзень.  
  13. Што ў міся, на тоя ня дзьміся. — Напамінаюць дзецям ці падлеткам, калі яны гневаюцца ды ня йдуць есьці.  
  14. Што ў тэй чэсьці, калі нечага есьці. — Прыказвае галодны госьць, калі стол добра прыбраны й гаспадары ветліва запрашаюць, але на стале няма пажывы.  
  15. Што ў цьвярозага на вуме, тоя ў пьянага на языцэ. — Калі п'яны пачынае выказваць нейкія сакрэты.  
  16. Шукай ветру ў полі. — Калі нароблена шмат шкоды, але няма ніякага сьледу, каб шукаць вінавайцаў.  
  17. Шукая галава гуза.
    1. Прыказваюць на дзяцей, калі яны лезуць у небясьпечнае месца, дзе могуць пакалечыцца.
    2. Прыказваюць дзяцюком, калі яны на кірмашы заводзяцца біцца.  
  18. Шыйся, бяліся, - заўтра Вялікдзінь. — Аб нядбайнай асобе, якая зацягнула работу за доўгі час да астатняга дня, і ёй за кароткі час немагчыма выканаць, як немагчыма за адзін дзень да Вялікадня выбяліць палатна й пашыць сарочкі.  
  19. Шый, як зложана. — Гэтак прыказана, каб ня ўводзіць у жыцьцё навінаў і чужых звычаяў, а трэба жыць спрадвечнымі парадкамй й звычаямі свайго краю.  
  20. Шыла ў мяшку ня ўтоіш — , або шыла зь мішка вылазя. — Калі нейкі сакрэт сам сабой выкрываецца.  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008