Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
яа  яб  яв  яг  яе  яз  яй  як  ям  ян  ят  яч  яш  яя  
 
Старонкі:  1  2  3  4  
 


На ваш запыт знойдзена 77 артыкулаў

  1. Як нам жаніцца, дык тады ноч мала. — Калі пры выкананьні важнай работы нехапае часу.  
  2. Якоя дрэва, такі й клін; які бацька, такі й сын. — Аб прыроднай спадчыннасьці бацькаўскага характару на дзяцей і аб выхаваньні. У сумленных бацькоў будуць сумленныя, выхаваныя дзеці.  
  3. Як памёрла матка, дык асьлеп і татка. — Калі памёрла маці, а бацька ажаніўся ізноў, дык ён мала ўвагі зьвяртае на дзяцей ад першай жонкі.  
  4. Як пасьцелішся, гэтак і высьпішся. — Як чалавек аб сабе парупіцца, тое ён будзе сабе й мець.  
  5. Як пашло з раньня, дык ідзе аж да вечара. — Прыказвае той, каму змоладу не шанцавала ды не шанцуе да самай старасьці.  
  6. Як пашоў, дык і плех знашоў. — Аб тым, хто некуды першы раз пашоў ды там нейкую бяду ці няпрыемнасьць нажыў.  
  7. Як просюць, дык жнуць і косюць. — Калі нехта просе пазыкі ці нейкай дапамогі, дык абяцае за гэта адгадзіцца, памагаць жаць і касіць, а посьля атрыманьня забываецца на свае абяцанкі.  
  8. Як прышло, так і пашло. — Калі нейкі прыбытак лёгка прыходзе дык ён марна й выдаткуецца.  
  9. Як пяюць, гэтак і адпіваюць. — Як мы будзем ставіцца да людзей, гэтак і людзі да нас.  
  10. Як робім, гэтак і маім. — Дабрабыт чалавека залежыць ад ягонай рупнасьці.  
  11. Як рукамі адняло. — Калі ад нейкага лячэньня чалавек раптам паправіцца.  
  12. Як свая вош укуся, дык тады парупіцца. — Аб нярупным дзяцюку ці нярупнай дзяўчыне. Калі ён ажэніцца ці яна замуж выйдзе, ды будуць мець сваю гаспадарку й сваю сям'ю, тады стануць ашчоднымі й рупнымі.  
  13. Як сеў, дык і прыкіпеў. — Прыказваюць пра таго (ці сам пра сябе), калі нехта сеў на кароткі час дый заседзеўся надоўга.  
  14. Як сірата плаче, дык ніхто ні бача, а як сірата засьмяецца, дык увесь сьвет здрыганецца. — Калі бедны гаруе, дык гэта нікога ня дзівіць. Калі-ж бедны пачне багацець, ці калі зь бядой папалам стаў выбівацца да лепшага жыцьця, дык усе із злосьцю пачынаюць яму зайздраваць і рабіць перашкоды.  
  15. Як сірбаў, так і сьцібаў.
    1. Калі чалавек быў добра накормлены, дык ён шмат і работы зрабіў.
    2. Калі нехта быў добра падрыхтованы ці навучаны да нейкай працы, ці справы, дык ён добра будзе выконваць свае абавязкі.  
  16. Як трывога, тады да Бога.
    1. Калі чалавеку пагражае нейкая небясьпека, дык ён тады пачынае маліцца.
    2. Калі нехта жыве спакойна, дык ён да нікога не зьвяртаецца, каб падзяліцца сваімі дасягненьнямі. А калі яму стане нешта пагражаць, нейкая бяда ці небясьпека, тады ён ходзе, шукае дапамогі ці парады.  
  17. Як тут, так і там, па калені жупан. — Прыказваюць, калі хочуць давесьці, што ўсюды аднолькава, як у хваленым месцы, так і тут.  
  18. Як у ступя ваду таўчы. — Аб пустой гутарцы ці аб бескарыснай рабоце.  
  19. Як у сук. — Калі нехта сказаў слова вельмі дарэчы.  
  20. Як хто хоча, так па сваім бацьку й плача. — Прыказваюць таму, хто пачынае ўмешвацца ў чужыя асабістыя ці хатнія соправы.  

Старонкі:  1  2  3  4  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008