Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1870 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
яа  яб  яв  яг  яе  яз  яй  як  ям  ян  ят  яч  яш  яя  
 
Старонкі:  1  2  3  4  
 


На ваш запыт знойдзена 77 артыкулаў

  1. Як-бы штося. — Прыказваюць, калі з чужой прычыны стала няпрыемна. «Яны лаюцца з жонкай, а нам, гасьцям, як-бы штося».  
  2. Яму (ей) што поп, то й дзядзька. — Аб тых, якія хочуць быць знаёмымі з усімі, асабліва з паважнымі.  
  3. Яму жыць на сьвеця, як у чужой клеці. — Аб тым, хто ня мае ніякіх клопатаў аб пражыцьці, жыве на ўсім гатовым.  
  4. Яму й ня шум баравы. — Аб тым, хто аб нічым ня дбае.  
  5. Я на яго вока ні маю. — Ня маю на яго ласкі.  
  6. Я табе з таго сьвету буду прыяць. — Абяцаньне ўміраючага. - «Калі вы, дзеткі, будзіця жыць у згодзя, дык я вам з таго сьвету буду прыяць».  
  7. Я табе пакажу, дзе ракі зімуюць. — Прыказваюць, калі пагражаюць пакараць ці адпомсьціцца.  
  8. Я такі поп, што бяру й боб. — Прыказвае прадавец тавараў, калі заміж грошы ў лік платы бярэ рознае збожжа.  
  9. Я там быў, мёд, віно піў; у роця ні было, а па барадзе пацякло. — Гэтак прыказвае баечнік пасьля апавяданьня байкі.  
  10. Ятроўка - радоўка. — Ятроўкі мусяць зараўня працаваць у гаспадарцы або па радоўцы. Ятроўка - братняя жонка.  
  11. Ячніца, аўсяніца, - будзя добрая трасяніца. — Жартуюць, быццам старац, які іншых пацераў ня ўмеў, гэтак маліўся Богу за статак.  
  12. Яшчэ чэрці на кулачыкі ня біліся. — Кажа той, хто ўстаў надта рана, яшчэ да 12-ай гадзіны ночы. Ёсьць такое вераньне, што чэрці, пакуль разойдуцца з сваіх збарышчаў, дык б'юцца на кулачкі. А разыходзяцца яны, калі певень а 12-ай гадзіне запяе.  
  13. Я як п'ян, дык капітан, а як прыцьвіражуся, дык і сьвіньні баюся. — Прыказка п'янаму рызыканту.  
  14. Я яму йізыка ні завяжу. — Няма магчымасьці забараніць яму гаварыць няпраўду.  
  15. Я яму пазьбіваю рогі. — Пагроза супыніць ліхадзейства.  
  16. Я яму пакажу па чым хунт ліха! — Пагроза ў будучыні няпрыемнасьцямі.  
  17. Я яму ўтну рогі. — Пагроза абясшкодзіць нечыя благія намеры.  

Старонкі:  1  2  3  4  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008