На запыт знайшлося 119 артыкулаў

  1. 61
    Калі надзеніш балахон, дык лезя дух вон. — Гэтак высьмейваюць таго, хто любе хвасьліва адзявацца, але пры гэтым церпіць стужу, ці іншую нявыгоду.
  2. 62
    Калі нам жаніцца, дык тады ноч мала. — Прыказвае той, хто бярэцца за паважную справу, а тут часу нехапае, ці здараюцца іншыя перашкоды. Магчыма гэтая прыказка паходзіць з старых часоў, калі ночы кралі дзяўчат на жонак.
  3. 63
    Калі ні грагала варона ўгору літучы, дык уніз літучы ўпагатовя грагаць ня будзя. — Калі нехта не дасягнуў славы маладым, калі ішоў угору - ішоў проці веку, дык упагатове не праславіцца, калі стаў старэць і дажываць свайго веку.
  4. 64
    Калі нідаясі, дык і сьвятога прадасі. — Калі прыцісьне голад, дык даводзіцца прадаць на хлеб і сьвятую (ня ў сэньсе рэлігійным) рэч.
  5. 65
    Калі німа хлеба, дык ня трэба было краўца прасіць. — Калі няма чым частаваць, дык ня трэба гасьцей запрашаць. (Кравец шыў у гаспадара на гаспадарскім хлебе).
  6. 66
    Калі ні наеўся, дык і ні наліжысься. — Калі нечым вялікім не запамогся, дык і крошкамі не надцягнешся.
  7. 67
    Калі ні намалоцім, дык і ні накалоцім. — Калі не намалацілі збожжа малоцячы снапы, тымбольш не дабыць яго трасучы віламі салому. Калі на вялікай справе была ўтрата, дык і з малой ня будзе запамогі.
  8. 68
    Калі ні папрала Піліпаўка, дык папрадзе ліпаўка. — Піліпаўка або Калядоўка, у сьнежні перад Калядамі, калі найдаўжэйшыя ночы й жанчыны шмат спрадаюць кудзелі. Калі гаспадыня не магла папрасьці кудзелі ў Піліпаўку, дык мусіць узяць збожжа зь ліпаўкі ды заплаціць нейкай кутніцы за пражу. Прыказваюць таму, хто не зрабіў нейкай работы ў сваім часе посьля мусіць за выкананьне гэтай работы дорага плаціць.
  9. 69
    Калі ні піраскочыў, дык ні кажы «гоц!». — Прыказваюць таму, хто хваліцца загадзя, недакончыўшы нейкае справы.
  10. 70
    Калінкай заламаў. — Калі нехта некуды зарокся хадзіць.
  11. 71
    Калі ня выпаўніліся рэкі вясной, дык выпаўнюцца летам. — Сялянская варажба: Калі зіма маласьнежная й вясной ня было паводкі, дык будзе дажджлівае лета й будуць паводкі летам.
  12. 72
    Калі ня поп, дык ні ўбірайся ў рызы. — Калі ня майстра пэўнай работы ці справы, дык за яе не бярыся.
  13. 73
    Калі няўрод, дык і ніўмалот. — Прыказваюць, калі мала намалоцяць.
  14. 74
    Калі пагонішся за двума зайцамі, дык ніводнага ня зловіш. — Прыказваюць таму, хто бярэцца выконваць дзьве справы адразу.
  15. 75
    Калі пагонішся за чужым, дык сваё страціш. — Калі зайздрывы захоча заўладаць чужым багацьцем, дык і сваё страце.
  16. 76
    Калі пан з паноў, дык аддасьць валоў. — Паважны й разважлівы чалавек ніколі ня будзе ўмешвацца ў дробязныя справы. Прыказка паходзе ад казкі: Валы аднаго селяніна зазыгавалі ды пабеглі праз дворную зямлю. Дворныя парабкі загналі валоў у панскі хлеў. Селянін пашоў у двор па валы там, стаўшы на ганку, у голас разважае: «Калі пан з паноў, дык аддасьць валоў, бо паны, што вышлі з прастакоў, дзёрскія й хамаватыя, а паны радавітыя людзі паважныя й бяз дай прычыны чапіцца ня будуць». Калі пан пачуў гэткія сялянскія разважаньні, сказаў аддаць валоў, бо кажны пан хоча, каб яго ўважалі за «пана з паноў».
  17. 77
    Калі пашоў ваяваць Кітай, дык жыць кідай. — Прыказка па паходжаньні можа й гістарычная, але цяпер ужываецца ў жартаўлівым тоне, калі слабы й недалужны чалавек ушчынае бойку.
  18. 78
    Калі піраначуім, дык болі пачуім. — Ня трэба сьпяшацца разьвязваць заблытаную справу, а лепш адкласьці яе на далейшы час і сабраць дакладнейшыя аб ей весткі.
  19. 79
    Калі пойдзіш нацянькі, дык праходзіш тры дзянькі. — Шукаючы новага, прасьцейшага шляху больш страціш часу, як ідучы старой, ведамай дарогай. Прыказваюць таму, што пробуе жыцьцё наладжваць новым, але не правераным спосабам.
  20. 80
    Калі прапаў мех, дык і на бацьку грэх. — Калі нейкая рэч зьгіне, дык у кражы падазраюць навет і роднага бацьку. Прыказваюць, калі шукаюць пакрадзеных рэчаў і ў паважных, шанаваных людзей.

Паведаміць пра недакладнасьць