Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  л  о  р  с  у  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  


На ваш запыт знойдзены 119 артыкулаў

  1. Калі сабака змалку прывыкня праз вокны лазіць, дык яго гэткім і воўк зьесьць. — Прыказваюць аб тым, хто змалку прывык да нейкіх шкодных ці немаральных налогаў, зь якімі ён і памрэ.
  2. Калі Саракі застануць сьнег на страсе, дык Багавешчаньня застаня на гарэ, а Юр'я за калодай. — Сялянская варажба аб пагодзе вясной. Саракі - 9 сакавіка, Багавешчаньне - 25 сакавіка, Юр'я - 24 красавіка.
  3. Калі свая хатка, дык і качарга матка. — У сваей хаце можа й павінен і качаргой бараніцца ад нападу.
  4. Калі сіла, дык і за мяжой ніва. — Прыказвалі таму, хто бедаваў, што зямлі мала, ьр й чужую зямлю можна ўзяць у варэнду, запашку, ці на снопшчыну.
  5. Калі суджана, дык ні разгуджана. — Вера ў людзкі лёс: калі суджана зь кім ажаніцца, ці за каго замуж выйсьці, дык ганячы аднаму другога ня ўдасца намовіць, каб не жаніліся.
  6. Калі тоя сьвята будзя. — Прыказвае той, каго цешаць далёкім і няпэўным шчасьцем.
  7. Калі трывога, тады да Бога. — Прыказваецца аб тым, хто толькі пры няшчасьці за парадай і дапамогай зьвяртаецца да старэйшых і разумнейшых людзей, а перш ад іх ухіляўся.
  8. Калі ты на мяне глядзіш, дык думаіш, што я дурань, а калі я на цябе гляджу, дык думаю, што ты дурань. — Прыказваюць хітраму ашуканцу, калі выкрыюць ягоныя хітрыкі.
  9. Калі ўзяўся за гуж, дык ні кажы, што нядуж. — Калі ўзяўся за нейкую работу, дык праводзь яе да канца.
  10. Калі хлопіц калок зачэша, дык мая права жаніцца. — Калі зачэша кол, можа й плот загарадзіць, а калі загародзе плот, дык можа быць і гаспадаром.
  11. Калі хочаш ворага нажыць, дык грошы пазыч. — Прыказвае той, хто пазычыў свайму знаёмаму грошы, а калі пачаў пазьней іх спаганяць, дык ягоны прыяцель стаўся яму ворагам.
  12. Калі хто захоча ажаніцца ці замуж выйсьці, дык ніхай надзеня глухую шапку. — Гэтак прыказваецца дзеля таго, што звычайна посьля заручын маладому ганяць маладую, а маладой маладога. Калі маладыя будуць браць пад увагу гэтыя намовы, дык ніколі не пажэняцца.
  13. Калі хто захоча пабачыць чорта, дык ніхай паглядзіць на п'яную бабу. — Прыказваюць гэтак, калі п'яная баба лаецца й няпрыстойныя песьні пяе.
  14. Калі чалавек подлы, дык ні паможа ні вера, ні модлы. — Ні рэлігія, ні маленьне не мяняе благой натуры чалавека.
  15. Калі чорная ўрода, дык ні паможа ні мыла, ні вода. — Калі нехта мае дрэнную натуру ад прыроды, дык да яго й добрае выхаваньне не прыстае.
  16. Калі шанцуя, дык і Халімон танцуя. — Калі пашанцуе, дык і бедны можа забагацець і жыць шчасьліва.
  17. Каля вады ходзючы памочышся, а каля мукі ходзючы ўпылішся. — Каля чаго хто ходзе, тое само за яго чапляецца. Прыказваюць таму, хто працуючы пры чужым багацьці, частку гэтага багацьця прысвоіў.
  18. Каля Вітэбска кепска, а каля Воршы яшчэ горшы. — Прыказка гістарычная з часоў вайны з Маскоўшчынай. Прыказваецца, калі ў ваднэй мясьціне дрэнна жывецца, а ў другой яшчэ горш.
  19. Каля вуглоў мух путая. — Гэтак выказваюцца аб занятках гультая, які зраньня да вечара гультуе.
  20. Калядкі добрыя сьвяткі: пад'еў ды на палаткі. — Гэтак сяляне выхваляюць Каляды, калі няма ніякай пільнай работы.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019