Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  л  о  р  с  у  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  


На ваш запыт знойдзены 119 артыкулаў

  1. Калядная ночка - бацьку сарочка. — Гэтак даўней прыказвалі дзяўчатам, бо за доўгую ноч у Калядоўку можна было гэтак шмат напрасьці, што хапіла-б і на доўгую бацькаву сарочку. Дзяўчаты пралі позна ўвечары й досьвіткам.
  2. Каму гараваць, таму ні ўміраць. — Ёсьць такая вера ў народзе, што хто радзіўся на гора, той без пары не памрэ. Прыказваюць, калі памёр нехта малады, што жыў у багацьці й выгодзе.
  3. Каму клапатно, а папу палатно. — Калі бяда аднаго дае дабытак некаму другому.
  4. Каму муліцца, дык той пірабуіцца. — Кажны мусіць сам клапаціцца аб сваіх нявыгадах.
  5. Каму няймецца, дык той сьмяецца. — Хто сваей бяды ня мае, той з чужой бяды сьмяецца.
  6. Каму па каму, а гаспадыні два камы. — Гаспадар грамадзкай маемасьці дастае ўдвая больш за іншых.
  7. Каму рупя, той хлеба купя. — Гаспадар павінен рупіцца, каб задаволіць сям'ю хлебам.
  8. Каму што сьніцца, а курыцы ячмень. — Хто аб чым думае, тое таму й сьніцца. Прыказваюць, калі нехта сны разгадвае.
  9. Каму я вінін, дык усім дарую. — Гэтак жартуюць з круцяля, які ўсім вінен і не аддасьць доўгу.
  10. Камэдыя, хто ня ведая, а хто ведая, дык усёроўна камэдыя. — Прыказваюць аб хвальку-манюку. Хто яго ня ведае, дык таму дзіўна, якія ён штукі аб сабе выказвае, а хто ведае, дык таму сьмех зь ягонай маны.
  11. Кармі жывёлу мукой, дык пойдзя рукой. — Прыказваюць таму, хто наракае, што жывёла не паручыла.
  12. Карона ні спадзе. — Прыказваюць такому ганарліваму чалавеку, які ўважае за ганьбу, калі ён будзе гаварыць з простым чалавекам, ці яму дапаможа.
  13. Кароста ні напась, а каму Бог дась. — Прыказваюць да таго, хто мае каросту, калі ад яго людзі адхінаюцца. Гэта не напасьць, што ад яго адхінаюцца, бо баяцца, каб не набрацца каросты.
  14. Кароткія твае пяты. — Высьмейваюць гэтак таго, хто ня можа дасягнуць, да чаго пнецца.
  15. Каса на дождж ні глядзіць. — Дажджом каса лепей рэжа траву, чымся пагодай.
  16. Касі каса пакуль раса. — Папярэджаньне ня ўпускаць зручнага часу пры пэўнай рабоце.
  17. Ката ў мяшку ні купляюць. — Прыказвае той, хто хоча разглядзець тую рэч, ці жывую істоту, якую хоча купіць ці дастаць.
  18. Каторы сабака брэша, той ні кусая. — Той вышэй службова пастаўлены чалавек, які сварыцца, а навет і лаецца за благую работу на падуладных, звычайна гэтых падуладных не прыцягвае да адказнасьці. А той, які не папярэдзе, а навет і не пасварыцца, часта ўдае падпарадкаванага сабе й прыцягвае яго да адказнасьці.
  19. Кату жарты, а мышы сьмерць. — Прыказваюць гэтак пры спрэчках фізычных ці праўных дужага з слабым.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019