Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  л  о  р  с  у  


На ваш запыт знойдзены 15 артыкулаў

  1. Кожнаму дразду па сваім гнязду. — Кажны нармальны чалавек рупіцца аб сваей сям'і, радні, народзе.
  2. Кожнаму трэба сваю галамянку агрызьці. — Галамянка - голая костка. Даўней людзі мелі веру, што добрае й благое жыцьцё назначана кажнаму пры нараджэньні. Аднаму прызначана адгараваць сваё гора змалада, а другому пад старасьць.
  3. Кожная какоша пад сябе капоша. — Кажны згортвае да сябе багацьце.
  4. Кожны дурань да сябе цягне. — Кажны болей дбае аб сабе, як аб іншых.
  5. Кожны кеп сваей пядзьдзю мера. — Кажны робе разьлік з свайго пагляду.
  6. Кожны кравец сваім кроям, а кожны чалавек сваім строям. — Як у кажнага краўца ёсьць асаблівы вузор крою, гэтак і кажны чалавек мае сваю асаблівасьць у складзе цела й натуры.
  7. Кожны кулік сваё балота хваля. — Кажны жыхар сваю краіну хвале.
  8. Кожны прыгадвае свайму гору. — Кажны шукае выйсьця з свайго гора.
  9. Кожны цыган сваю кабылу хваля. — Калі нехта расхвальвае сваё, хоць і благое.
  10. Козамі сена ні варта глуміць. — Прыказваюць таму, хто прымушае піць гарэлку таго, што піць яе ня ўмее.
  11. Колькг ні жыві, а ўміраць трэба. — Кажа чалавек, калі набліжаецца старасьць.
  12. Колькі ваўка ні кармі, а ён усё ў лес глядзіць. — Прыказваюць, калі навука й выхаваньне ня прыстае да чалавека з благой прыроднай натурай ці з благімі налогамі.
  13. Кончыў поп сьвята. — Прыказваюць, калі нехта застаўся без работы й бяз прыбытку.
  14. Конь на чатыры нагі, а спатыкаіцца. — Прыказвае той, хто памыліўся ў гутарцы.
  15. «Кося, кося!» - пакуль злавіць давялося, а як злавіў, дык «Стой, воўча дух!». — Гэтак прыказваюць, калі дэспат ці ліхвяр ласкава абыходзіцца з прастаком, пакуль у свае рукі возьме, а потым і пагрозамі страша.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019