Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  ё  і  о  ы  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 50 артыкулаў

  1. Лобам сьцяны ні праб'еш. — Прыказваюць, калі нехта хоча змагацца супроць вялікай сілы.
  2. Лой скуру пад'еў. — Прыказваюць, калі нехта зь вялікай выгады няведае, што рабіць і даходзіць да шаленства.
  3. Лыс бес. — Прымаўка. Лыс бес, каб яна хоць хату падмяла.
  4. Любось як кароста: калі каросту болі дзярэш, дык йіна горы сьвярбіць. — Прыказваюць аб сабе тыя, што ашукаліся ў каханьні.
  5. Людзей слухай, алі й свой розум май. — Перасьцерагаюць таго, хто лёгка, без развагі паддаецца нейчай парадзе.
  6. Людзі божжы сабакі. — Прыказваюць, калі нейкую выдуманую на чалавека няславу грамадой перагаварваюць на розныя лады.
  7. Людзі ўміраюць і нам загадаваюць, а мы сухароў насушым ды за імі рушым. — Гэтак жартуюць на хаўтурох.
  8. Людзкія жонкі кросны ткуць, а мая Тэкля лён трэпля. — Прыказвае муж, калі ў ягонай жонкі нейкая няўпраўка ў рабоце.
  9. Ляжце зь ім на мітусь ды пацалуйце адно аднаго ў сраку. — Гэтак лаецца той, чые ворагі між сабой дружна жывуць.
  10. Лянога каня пугай ні спужаіш. — Прыказваюць таму, хто сорамам хоча пераканаць злодзея, ці іншага злачынцу.

Старонкі: 1  2  3  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019