Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  н  о  у  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 56 артыкулаў

  1. Мароз сем баб павёз. — Жартуюць гэтак, калі вялікі мароз прыцісьне.
  2. Мароз - сто пудоў на воз. — Аб добрай саннай дарозе.
  3. Масква сьлізам ня вера. — Прыказка гістарычная, паходзіць з часоў частых войнаў з Маскоўшчынай, калі маскоўцы ў Беларусі высякалі часта ўпень нявінных людзей, не зважаючы на іхны плач ды мольбы.
  4. Маскоўскія дактары вынюць душу біз пары. — Прыказвалі, калі ў вайсковых маскоўскіх шпіталёх умірала шмат жаўнераў.
  5. Масла пагасла, сала патала, а кілбасе ліха стала. — Гэтак жартуе гаспадыня, калі ўся скаромніна вышла й няма чым гасьцей частаваць.
  6. Матаіцца каля вуш. — Гэтак кажуць, калі нешта хочуць прыпомніць, а яно на памяць ня прыходзе.
  7. Маўчы, бо начну таўчы. — Жарт-пагроза, каб не выдаваць сакрэтаў.
  8. Маўчыць, як мыла зьеўшы. — Прыказваюць на таго, каму няма чаго казаць ад сораму.
  9. Маўчыць, як усраўшыся. — Кажуць аб тым, каму ад сораму няма чаго казаць.
  10. Маці пра сваё дзіця, якое ў дарозе, добра ня думае. — Калі дзіця ў дарозе, дык маці ноч ня сьпіць і думае, што яго абакралі ці забілі.
  11. Маючы паршываю галаву, ня трэба ў дух лезьці. — Прыказваюць таму, хто ня мае адпаведнага здароў'я ці здольнасьцяў, а бярэцца за такую справу, якой ня ў сілах выканаць.
  12. Мая душа ні крывая - усё прымая. — Гэтак жартуе госьць, калі гаспадыня перапрашае, што можа страва яму не да смаку.
  13. Мая кароўка ацялілася. — Кажа - хто дачакаўся бязупыннага прыбытку.
  14. Мая хата з краю й я нічога ні знаю. — Прыказвае той, хто ня хоча ўмешвацца ў грамадзкія справы.
  15. Месца, як старой бабя сесьці. — Прыказваюць, калі трэба ня зусім малое месца, бо старая баба ня любе, каб да яе блізка прыхіналіся.
  16. Мець на воку. — Ня выпускаць з зроку, сачыць за нечым.
  17. Мілая дабро, алі бруха адно. — Жартуючы прыказвае госьць, калі яго запрашаюць, каб болей еў.
  18. Міл жабя гарэх, ды зубоў Бог ні даў. — Прыказваюць, калі зайздрывы квапіцца на нешта завіднае, але ня мае магчымасьці скарыстаць яго.
  19. Мілы мой крадзеж, куды мяне завядзеш? — Гэткае пытаньне ставяць злодзею ці іншаму злачынцу.
  20. Мілы мой спакою - добра жыць з табою. — Прыказваюць сумленныя людзі.

Старонкі: 1  2  3  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019