Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  о  у  я  
 
Старонкі: 3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  


На ваш запыт знойдзены 238 артыкулаў

  1. Ня голад бабовая каша. — Прыказваюць бацькі, калі дзеці ганяць страву, што нясмачная.
  2. Ня голіна, а стрыжана. — Калі ўпарты ў спрэчцы хоча давесьці, што ягоны верх. З казкі: Мужык і жонка ішлі дарогай ды ўбачылі сучку з апараным бокам. Мужык кажа - «Як брытвай выгалена!» А баба кажа: «Не. Як ножніцамі выстрыжана!». Яны ішлі ўсю дарогу й спрачаліся. Нарэшце мужык узлаваўся ды піргнуў жонку ў раку. Жонка й тапілася, але два пальцы выстаўляла з вады, як ножніцы, каб быў ейны верх.
  3. Ня гэта сіла, хто ўтрымая палкага каня, а гэта сіла, хто ўтрымая сваё палкая сэрца. — Не таму слава, хто мае моцную фізычную сілу, а таму слава, хто мае сілу волі.
  4. Ня дзіва, што карова чорна, а малако сіва. — Калі нехта дзівіцца з натуральнай зьявы.
  5. Ня дзіва, што ў караля дачка хараша. — Прыказваюць, калі багаты мае дарагія й прыгожыя рэчы або калі ў багатага гаспадара дзеці добра адзетыя й прыбраныя.
  6. Нядобра, калі жыд пазная грунт, а мужык пазная хунт. — Селянін павінен пілнавацца зямлі, а жыд гандлю.
  7. Ня дурань здумаў прыказку. — Гэтай прыказкай папераджаюць прыказку.
  8. Ня еў - ня мог. Пад'еў - ні рук, ні ног.
    1. Аб гультаі, які перш ня мог працаваць, бо быў галодны, а посьля - бо аб'еўся.
    2. Гэтак жартуе той, хто па абедзе хоча паляжаць.
  9. Ня зыч ліха другому, каб ні давялося самому. — Прыказваюць таму, хто цешыцца з чужой бяды.
  10. Ня зьведаўшы броду, ня сунься ў воду. — Папярэджаньне, каб быць асьцярожным і прадбачлівым. Прыказваюць, калі нехта па сваёй неразважлівасьці апынуўся ў прыкрым і сьмяхотным палажэньні.
  11. Ня йдзі да'гню біз палена, бо адарве чорт калена. — Так жартуюць з таго пастушка, што ляніцца прынесьці дроў на агонь.
  12. Ня мела баба клопату, дык купіла парася. — Аб тым, хто па сваей неразважлівасьці ды за свае грошы нажыў вялікі клопат.
  13. Ня мыўся - ляніў. Памыўся - хвасьліў. — Аб благіх людзях, якім цяжіка дагадзіць, і якія абы за што знайдуць прычыну прычапіцца.
  14. Ня мы хлебам зямлю кормім, а зімля нас. — Прыказвае гаспадар сваім дзецям, каб яны ня сеялі густа збожжа.
  15. Ня мы хлеб носім, алі хлеб нас. — Прыказваюць тыя падарожныя, што за плячыма хлеб у дарозе носяць.
  16. Ня пі, ня еш, і з хаты ня лезь. — Аб тым, які ў благое надвор'е выбіраецца ў дарогу.
  17. Ня плюй у стары калодзісь, бо можа прыдзецца калі зь яго вады напіцца. — Аб тым, хто зьневажае свайго былога дабрадзея, бо можа ізноў прыдзецца да яго зьвярнуцца ў бядзе.
  18. Ня руш бабіных ігруш. — Жарт: не чапай таго, што да цябе не належа.
  19. Нясі, Божа, ніжанатага ды багатага. — Жарт. Гэтак прыказваюць дзеўкі, калі нехта позна стукае ў дзьверы, бо можа гэта ідуць сваты.
  20. Ня слепа карова, што на страсе салома. — Аб нярупным гаспадару, які ня прывядзе да парадку хатніх рэчаў: не намеле мукі, не наробе круп, не насячэ дроў, а кажа: «Вун усё ёсьць, а толькі прыгатуй ды звары».

Старонкі: 3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019