Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  о  у  я  
 
Старонкі: 3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  


На ваш запыт знойдзены 238 артыкулаў

  1. Німа патрэбы здаровага лячыць, а разумнага вучыць. — Кажуць да тых, што бяруцца вучыць разумнейшых за сябе.
  2. Німа тэй крамкі, дзе-б прадаваліся родныя мамкі. — Роднае маці нідзе ня знойдзеш і ня купіш за грошы.
  3. Німа тэй хаткі, каб ні было звадкі. — Звадка як-бы натуральная зьява ў сям'і, хоць яе й ня выносяць навонкі.
  4. Німа чаго сабак дражніць. — Калі справа безнадзейная й няварта пускаць лішніх погаласак па сьвеце. «А каб ты пасватаў Пранукову Альжбету? - Не, цётка, няма чаго сабак дражніць. Я ведаю, што яна ня пойдзе».
  5. Ні мачыся, бо голіны ня будзіш. — Аб тым, хто пэўны сваіх будучых удачаў і для гэтага чыніць вялікія прыгатаваньні, хоць ведама, што яны не ажыцьцявяцца.
  6. Ні нам папоў судзіць, а на гэта чэрці ёсьць. — Парахвіяне не павінны ўмешвацца ў прыватнае жыцьцё папоў, бо калі яны будуць сябе дрэнна паводзіць, дык на тым сьвеце адпакутуюць у пекле.
  7. Ні падышло пад каўтун. — Не спадабалася. Было такое вераньне, што чалавеку хвораму на каўтун можа не спадабацца ды шкодзіць і добрая ежа, бо яна не чалавеку, а каўтуну не падабаеца. А каўтун, гэта нячыстая сіла сядзіць у чалавеку.
  8. Ні пакаіўся ды паправіўся. — Гавораць аб тым, хто хоць і прыцерпіў кару за сваю віну, але ізноў тое самае робе.
  9. Ні па кані, ні па аглабнях. — Суд адбыўся, але ніводзін бок не пакараны.
  10. Ні піражваўшы слова ні пускай на вецір. — Трэба заўсёды добра перадумаць тое, што маеш гаварыць.
  11. Ні плаця багаты, а плаця вінаваты. — Аб тым, хто адмаўляецца плаціць доўг, бо ён бедны.
  12. Ні плач, мама сьпячэ хахлач, маслам памажа і табе ні пакажа. — Выказваюць дзецям ці падлеткам, калі яны без патрэбы плачуць.
  13. Ні плач - мама сьпячэ хахлач, маслам памажа й табе ні пакажа. — Жарт пры гульні зь дзецьмі, калі яны плачуць.
  14. Ні просьбаю, ні грозьбаю. — Калі некага ня можна ні ўгаварыць, ні прымусіць.
  15. Ні пры людзях казана. — Папярэджваюць, калі хочуць сказаць няпрыемную навіну: - «Ні пры людзях казана - там чалавек павесіўся». [Так папераджаюць, калі хочуць пахваліцца жудасную навіну. (Ні пры людзях казана - там у лесе нейкі чалавек павесіўся).]
  16. Ні пытай старога, а пытай бывалага. — Прыказваюць, калі радзяць зварачацца з парадай не да старых бабак, але да дактароў.
  17. Ні радзіся краснай, а радзіся шчаснай. — Калі прыгожая жанчына гаруе на сьвеце праз сваю прыгожасьць.
  18. Ні радзіся хвасьліў, а радзіся шчасьліў. — Хвасьлівы, хто любе прыгожа адзецца й выглядаць прыгожа, але на гэта патраце ўсе сродкі ды бывае бедны й нешчасьлівы.
  19. Ні рак, ні рыба. — Аб нечым ці некім нявыяўленым, але дзе ня відаць нічога добрага.
  20. Ні рыба, ні мяса. — Аб нечым ці некім нявыразным, што аб благога адыйшло, а да добрага не дайшло.

Старонкі: 3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019