На запыт знайшлося 238 артыкулаў

  1. 161
    Ніхай лепі астанецца, як ністаня. — Заўвага ашчаднага гаспадара.
  2. 162
    Ніхай табе самому трасца. — Адказваюць таму, хто прышоўшы ў хату прывітаўся словам «Здрасьцьвя», быццам ён тутэйшым людзям зыча хваробу трасцу.
  3. 163
    Ніхай твая сьвіньня войтам будзя. — Прыказвае той, хто ня хоча далей вясьці пустой спрэчікі ды ўступае свайму праціўніку.
  4. 164
    Ніхай той сірадзіць, хто на печы сядзіць. — Гэтак адказвае той работнік, які ідзе на цяжкую работу, калі яму напамінаюць аб посьце.
  5. 165
    Ні хацела сабача нага ліжаць на стале, дык ніхай ляжыць пад сталом. — Калі нехта праз свае дрэнныя паводзіны губляе месца між паважных людзей ды апыняецца ў падонках грамадзтва.
  6. 166
    Ні хаці (ні бяры) чужога й ня бойся нічога. — Навука-папярэджаньне дзецям і падлеткам, каб ня квапіліся на чужыя рэчы. Прыказваюць таму, хто пагаліўся на чужое ды посьля баіцца, каб не засудзілі.
  7. 167
    Ні хачу ні мёду, ні смуроду. — Прыказвае той, хто ня хоча ўмешвацца ў нячыстую справу ані мець добрай платы за гэткую работу.
  8. 168
    Ні хачу рук паскудзіць. — Прыказвае той, хто хацеў-бы правучыць нейкага гіцьля ды навет і фізычна яго пакараць, але ўважае, што гэтым самым ён сябе ўнізіць.
  9. 169
    Ні хваліся нажаўшы, пахвалішся намалаціўшы. — Прыказваюць таму, хто загадзя хваліцца сваімі будучымі дасягненьнямі.
  10. 170
    Ні хваліся сам, ніхай цябе людзі пахвалюць. — Аб тым, што хваліцца дасягненьнямі, якіх ня меў.
  11. 171
    Ні хватай рыбы пірад невадам. — Аб тым, хто ў гутарцы ня пілнуецца парадку, а забягае з пытаньнямі наперад.
  12. 172
    Ні хватайся перш за бацьку. — Перасьцярога падлеткам ня ўмешвацца ў гутарку старэйшых.
  13. 173
    Ні хорт, ні сабака. — Аб тым, хто ад простых людзей адбіўся й да багатых не дайшоў.
  14. 174
    Ніхто ні бача, калі сірата плача, а калі сірата засьмяецца, дык увесь сьвет здрыгнецца. — Ніхто ня цікавіцца, калі нейкі галетнік гаруе. Але калі гэты самы галетнік упартаю працай дайшоў да лепшага жыцьця, дык тады ўсім стане зайздросна.
  15. 175
    Ніхто ні бача, што ў мне, а кожны бача, што на мне. — Ніхто ня ведае, што чалавек еў, але кажны бача, што ён надзеў.
  16. 176
    Ні цягні чалавечай нагі з балота, а цягні коньськую, бо коньськая нага цябе вывізя з гразі, а чалавеча нага цябе ўтопча ў гразь. — Прыказваюць, калі нехта за зробленае дабро адплачвае свайму дабрадзею злом.
  17. 177
    Ні чапай бруду, бо сьмярдзець будзя. — Не заводзься й ня зьвязвайся з благім чалавекам, бо прыкрасьці набярэшся.
  18. 178
    Нічога не сказаў: ні дзякуй, ні насьсяру. — Пра таго, хто не падзякаваў за ласку.
  19. 179
    Ні шукай мора, бо ў лужыня ўтопішся. — Ня ідзі на вялікую рызыку, бо й з малой загінеш.
  20. 180
    Новая мітла току ні дзярэ. — Калі прыедзе новы ўрадовец на ўрадавую працу, дык спачатку ён не бярэ шмат магарыча.

Паведаміць пра недакладнасьць