На запыт знайшоўся 71 артыкул

  1. 61
    На чым стану не - адстану. — Кажа даказьлівы чалавек.
  2. 62
    Наша дзела ні хадзіць бела. — Сялянскі пагляд пра тое, што бела мыцца й хораша прыбірацца можа толькі той, хто фізычна не працуе.
  3. 63
    Наша Сора шыя й пора. — Аб няўдалым работніку, які часта перарабляе сваю работу.
  4. 64
    На што, воўча, ідзеш? - Па астатняя. — Калі некаму забіраюць апошняе за падаткі ці апошняе ўкралі.
  5. 65
    Нашто прадаеш? - Трэба. Нашто купляіш? - Трэба. — Жыцьцёвыя ўмовы змушаюць навет і патрэбнае ў гаспадарцы прадаваць, каб было за што купіць яшчэ патрабнейшае.
  6. 66
    Нашто такія збыткі па тры грыбы ў капусту! — Гіронія аб скупым.
  7. 67
    Нашто ўспамінаць леташні сьнег. — Каб была згода, ня трэба ўспамінаць старых крыўдаў.
  8. 68
    Нашу дачку пазнаюць і ў андарачку. — Добра выхаванага й з добрай радні людзі будуць паважаць і ў простым уборы.
  9. 69
    Нашы грошы ня трэскі. — Кажуць таму, хто дорага просе за свой тавар.
  10. 70
    Нашы слугі пагнуліся ў дугі. — Калі работа ў гаспадарцы няробленая, бо работнікі або хворыя, або гультаі.
  11. 71
    На Яна баба за ягады п'яна. — Сялянская заўвага аб тым, што 24 чырвеня ягады сьпелыя й іх шмат.

Паведаміць пра недакладнасьць