Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  о  у  я  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 49 артыкулаў

  1. Ня бойся зімы, а бойся зазімка. — Зіма для людзей ня страшная, бо да яе людзі падрыхтаваліся. Але калі вясной выпадзе зазімак, калі харчы ўжо вышлі ды няма чым статку карміць, гэта куды страшней.
  2. Ня бойся пана, а бойся падпанка. — Прыказка паходзе з часоў прыгону. Ня гэтак страшныя самыя дэспаты, як іхныя паслугачы-падхалімы.
  3. Ня бойся п'яніцы, а бойся нідбаліцы, бо п'яны прасьпіцца, а гультай гэткім будзе да веку. — Гэткія параўнаньні робяць дзеўцы, калі яе сватае замуж гультай.
  4. Ня будзь ні войтам, ні сватам, дык ня будзіш чалавекам праклятым. — Парада ня ісьці на такую пасаду, дзе трэба аднаму дагаджаць, каб крыўдзіць іншых. Войта клялі за тое, што на прыгон выганяў, а свата клянуць, што благую жонку высватаў.
  5. Ня будзь ні горак, ні салодак. — Навука дзецям і падлеткам, каб яны ня былі ні апрыкронікамі ні падхалімамі.
  6. Ня будзя Гірша, дык будзя чорт іншы. — Прыказваюць, калі нейкі ўрадовец палохае, што не застанецца на далейшы час.
  7. Ня быць казе на лазе, ня есьці брэду. — Калі зайздрывы квапіцца на ласы кавалак, але ня можа дастаць.
  8. Ня вер каню ў дарозя, а жонцы дома. — Прыказваюць таму, каму жонка зрадзіла.
  9. Ня вер нікому, дык ніхто ні зрадзя. — Перасьцярога ня быць даверлівым.
  10. Ня вінна сьвінка, а вінна дзірка. — Калі гаспадар дбайна глядзіць свае маемасьці, дык у яго ня будзе шкоды.
  11. Няволя плача й скача. — Плача, бо цяжка жыць, скача, бо да гэтага яго прымушаюць.
  12. Ня голад бабовая каша. — Прыказваюць бацькі, калі дзеці ганяць страву, што нясмачная.
  13. Ня голіна, а стрыжана. — Калі ўпарты ў спрэчцы хоча давесьці, што ягоны верх. З казкі: Мужык і жонка ішлі дарогай ды ўбачылі сучку з апараным бокам. Мужык кажа - «Як брытвай выгалена!» А баба кажа: «Не. Як ножніцамі выстрыжана!». Яны ішлі ўсю дарогу й спрачаліся. Нарэшце мужык узлаваўся ды піргнуў жонку ў раку. Жонка й тапілася, але два пальцы выстаўляла з вады, як ножніцы, каб быў ейны верх.
  14. Ня гэта сіла, хто ўтрымая палкага каня, а гэта сіла, хто ўтрымая сваё палкая сэрца. — Не таму слава, хто мае моцную фізычную сілу, а таму слава, хто мае сілу волі.
  15. Ня дзіва, што карова чорна, а малако сіва. — Калі нехта дзівіцца з натуральнай зьявы.
  16. Ня дзіва, што ў караля дачка хараша. — Прыказваюць, калі багаты мае дарагія й прыгожыя рэчы або калі ў багатага гаспадара дзеці добра адзетыя й прыбраныя.
  17. Нядобра, калі жыд пазная грунт, а мужык пазная хунт. — Селянін павінен пілнавацца зямлі, а жыд гандлю.
  18. Ня дурань здумаў прыказку. — Гэтай прыказкай папераджаюць прыказку.
  19. Ня еў - ня мог. Пад'еў - ні рук, ні ног.
    1. Аб гультаі, які перш ня мог працаваць, бо быў галодны, а посьля - бо аб'еўся.
    2. Гэтак жартуе той, хто па абедзе хоча паляжаць.
  20. Ня зыч ліха другому, каб ні давялося самому. — Прыказваюць таму, хто цешыцца з чужой бяды.

Старонкі: 1  2  3  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019