Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  ё  і  л  о  р  у  ч  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 188 артыкулаў

  1. Пакуль чужы сабака забрэша, дык свой і ўкуся. — Пакуль чужы слова благое скажа, свой цяжка пакрыўдзе.
  2. Пакуляў вочы. — Шырака расчыніў вочы.
  3. Па ласым куся я й вады нап'юся. — Прыказвае практыкоўны селянін, які ня гоніцца за дарагім, смачным пітвом, але яму посьля смашнай ласай ежы добра й вады напіцца.
  4. Палезшы за жукам, будзіш у брудзя. — Калі прыстанеш у сяброўства зь нячыстым на паводзіны чалавекам, апынешся ў вялікай няпрыемнасьці.
  5. Паліц аб паліц ні ўдара. — Выказваньне аб гультаю.
  6. Палкая сэрца скора пірагарая. — Шчырыя, з палкай натурай людзі доўга ня жывуць.
  7. Пальца німа чым завінуць. — Прыказваюць, калі хочуць выказаць нейчую беднасьць на адзежу.
  8. Памажы падняць, дык будзім міняць. — Прыказваецца таму, хто ўвачавідкі хоча ашукаць. З казкі: Гандляр коньмі прасіў гаспадара памагчы падняць ягонага каня, і тады ён памяняе гэтага каня на гаспадаровага.
  9. Памёрці ні памрэш, а часы патрэш. — Жартуюць найчасьцей з таго, які прыкідаецца хворым ды час траце бяз працы.
  10. Паміняў быка на індыка. — Калі нехта, мяняючы, моцна ашукаўся.
  11. Паміняў гаршчок на гліну. — Калі нехта пры гандлі чыста ашукаўся.
  12. Па мне ніхай хоць воўк траву есьць. — Гавора той, хто ня хоча ўмешвацца ў чужыя справы.
  13. Памог, як кашаль у хваробя. — Калі нехта, памагаючы, пашкодзіць.
  14. Пана клянуць, а ў пана бруха расьце. — Сама клёнка шкоды ня робе.
  15. Пан гаўном напхан. — Пра хамаватага пана.
  16. Па нітачца клубочка шукаюць. — Калі па ледзь значных адзнаках і здагадках вінавайцу даходзяць.
  17. Пан кладзе пічаць, а мужык глядзіць, адкуль пачаць. — Аб спрыце селяніна, які й багатага ды вучонага пана хоча ашукаць.
  18. Пану верна ні служы, жонцы праўды ні кажы, з жыдам шчыра ні дружы й здольнікаў ні бяры. — З казкі: - Панскі лясьнік прызнаўся ў сакрэце жонцы. Жонка нахвалілася суседцы-жыдоўцы. Жыд данёс пану. Пан прысудзіў лясьніка павесіць. Вешаць яго згадзіўся лясьнікоў здольнік, каб яму засталася лясьнікова гаспадарка. Лясьнік тады й аб'явіў гэтую прыказку.
  19. Паны сваруцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. — Прыказка бадай што з часоў прыгону, калі абшарнікі рабілі адзін на другога заезды й бралі да гэтага сваіх сялян. Прыказваюць, калі валадары дзеляць народ на дзьве партыі або на дзьве веры, ды правакуюць біцца адзін з другім.
  20. Па няволі ні плачуць. — Гэтак прыказвалі сяляне, калі ў 1941 годзе бальшавікі зь Беларусі ўцякалі.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019