Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  ё  і  л  о  р  у  ч  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 188 артыкулаў

  1. Папа ўсе знаюць, а поп нікога. — Аб тым, да каго ў патрэбе зьвяртаецца ўся грамада.
  2. Папова вока. — Жартуюць зь дзяцей, калі каторае набірае поўную лыжку стравы ды посьля разьлівае.
  3. Папова ня высахла, ня вымакла. — Поп аднолькавую плату бярэ за сваю абслугу, хоць у сялян і недарод.
  4. Папраў кумя - каты лазюць! А калі кум паправіў, дык і сабакі палезьлі. — Гэтак высьмейваюць благога майстру.
  5. Парабак першы год кажа «Ваша», другі год кажа «Наша», а трэйці год кажа «Маё». — Адраджваньне трымаць доўга парабка.
  6. Парадак, як у жыда на таку. — Аб тым месцы, дзе няма ніякага парадку.
  7. Пара касьці ня ломя. — Прыказваюць бацькі, калі радзяць дзецям цёпла адзявацца ці калі забараняюць ім адчыняць вокны.
  8. Па Саўку й Шапка. — Калі нехта па сабе й сваю кампанію падбірае.
  9. Пасеіна ў сьвінны голас. — Аб познай сяўбе. У вёсцы познай восеняй і раньняй вясною сьвіньні ходзяць па полі, знаходзяць сабе пажыву. Толькі пасьля першай сяўбы вясной запіраюць сьвіней у хлеў, і яны там галасуюць.
  10. Пасі Божа асталцо. — Прыказвае гаспадар, калі рэжа на мяса нейкае скацё.
  11. Пасланца ня б'юць, ні караюць. — Пасланец - незачэпная асоба. Гэтак прыказвае свацьця, калі прыходзе да дзеўкі пытацца, ці можна прыйсьці да яе ў сваты.
  12. Паставіць на сваім. — Дамагчыся, каб усе іншыя зь ім згадзіліся.
  13. Пастаўлёна баслаўлёна. — Гэткім жартам гаспадыня запрашае гасьцей сядаць за стол, калі паставе страву.
  14. Пасьмяяўся лысы з пляшывага. — Калі нехта высьмейвае такія недахопы іншага, якія й сам мае.
  15. Патрэбін ты мне, як сабаку пятая нага. — Адказваюць таму, хто нахабна навязваецца ў сяброўства.
  16. Паўзе, як вош па каўняры. — Зьняважліва аб маруднай хадзе.
  17. Паўзе, як рапуха. — Лаюць за ціхую хаду.
  18. Пацалуй сабаку ў сраку! — Лаянка з апошніх слоў.
  19. Паціры ў маціры. — Жартам адказваюць тэй маці, якая наракае, што яе дзеці ня ўмеюць пацераў.
  20. Пашанцавала, як жыду з гары едучы. — Калі нехта меў недаўгавечнае шчасьце, якое хутка кончылася. З казкі: У жыда быў ляны конь, што ніколі ня бег. Але калі з гары напёр воз, дык конь пабег. Жыд быў рад, ды радасьць была нядоўгая, бо конь з возам і жыдам паляцеў у канаву.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019