На запыт знайшоўся 91 артыкул

  1. 81
    Пашкадаваў воўк кабылу, пакінуў хвост ды грыву. — Прыказваюць паняволеныя свайму прыгнятальніку, калі ён кажа, што іх шкадуе.
  2. 82
    Пашлі дурнога, а за ім другога. — Калі пасланец ня выканаў свайго заданьня.
  3. 83
    Пашло мілая на пастылая. — І мілае стала праціўным, калі яно апынулася ў варожых руках.
  4. 84
    Пашло рукой. — Стала шанцаваць, паручыла.
  5. 85
    Пашоў гандаль на пындаль. — Прыказваюць пры банкруцтве гандлю.
  6. 86
    Пашоў на сяло пазычаць усяго. — Жарт. Гульня слоў. Адказвае той, хто ня хоча сказаць праўды, калі ў яго пытаюць, куды ён ідзе.
  7. 87
    Пашоў па бацьку. — Удаўся гэткім, як бацька й з выгляду, і з натуры.
  8. 88
    Пашоў пасол, уваліўся ў расол. — Калі пасланец пашоў ды аб ім няма ніякіх вестак.
  9. 89
    Пашоў сваім трыбам. — Жыве паводля свайго надуму ды ня слухае парады іншых.
  10. 90
    Пашоў сьвет на сьвет. — Вялікая вандроўка з прымусу, калі людзі кідаюць свае дамы ды ідуць у сьвет.
  11. 91
    Пашоў, як мыла зьеўшы. — Калі нехта пашоў ад сораму.

Паведаміць пра недакладнасьць