Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  ё  і  л  о  р  у  ч  ы  я  


На ваш запыт знойдзены 7 артыкулаў

  1. Пей песьні хоць трэсьні, алі есьці ні прасі. — Жартуюць зь дзяцей, асабліва калі хлеба нехапае.
  2. Пень вялік, алі дуплінат. — Аб тым, хто вырас вялікі, але нідачога няздатны або дурны.
  3. Першага торгу ні мінай. — Прыказваюць пры гандлі. Таксама прыказваюць і дзеўцы, калі яе сватаюць першыя сваты.
  4. Перш за грэх, як за праўду. — Калі чалавека ў нечым зьвінавацяць, а посьля выяўляецца, што ён нявінны.
  5. Перш зьядзім тваё, а тады хто сваё. — Прыказка таму, хто ўвачавідкі ашуквае, нешта выманьвае.
  6. Перш тпрулячка, тпрулячка, а потым: Стой, воўча дух! — Гэтак ласкава гаспадар кліча каня, пакуль яго за аброць ня возьме, а потым аблае й абсьцёбае. Прыказваецца аб тых валадарох, якія пакуль чалавека ня возьмуць у рукі, абыходзяцца зь ім ласкава, а потым і пагражаць пачынаюць.
  7. Першы блін комам. — Пры няўдачы на пачатку работы.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019