На запыт знайшлося 40 артыкулаў

  1. 1
    Рабі нябожа, дык і Бог дапаможа. — Прыказваюць таму, хто скардзіцца на свой лёс, што ён ня можа пабагацець.
  2. 2
    Рабіці ні прыбіці. — Аб тым падлетку, што ня хоча прывучацца да ніякай работы.
  3. 3
    Работа дурня любя. — Аб такім работніку, які працуе шчыра, але не дамагаецца належнай платы за сваю працу.
  4. 4
    Работа ня воўк, у лес ні ўцячэ. — Прыказвае гультай, што выкручваецца ад работы.
  5. 5
    Работы аж да суботы. — Жартуюць з таго, хто хваліцца, што шмат мае работы.
  6. 6
    Рада-б душа ў рай, ды грахі ні пускаюць. — Прыказвае той, хто хацеў-бы нечага дасягнуць, але ня мае магчымасьці.
  7. 7
    Радзі, Божа, з бочкі паўбочкі. — Жартуюць пры дрэннай уродзе ці благіх заработках.
  8. 8
    Радня да паўдня, а як сонца зайдзя, дык і чорт яе знайдзя. — Прыказвае стары, якога радня пакінула. Радня толькі тады прызнаецца, калі чалавек малады, здаровы ды багаты. Людзі раўнуюць сваё жыцьцё з днём: раньне - маладосьць, паўдня - сталыя гады, вечар - старасьць.
  9. 9
    Рады ў гады. — Калі нешта бывае надта рэдка.
  10. 10
    Ражна яму! — Адклікаюцца аб нялюбым і шкодным чалавеку, калі прапануюць яго ўшанаваць.
  11. 11
    Разадралася, разлапсардачылася, вылапсардачылася. — Гульня словаў, скарагаворка. Тры словы аднолькавага значаньня, якія цяжка вымавіць. Даецца дзецям да вымовы, каб сказалі хутка й без памылкі.
  12. 12
    Разануў, як сярпом па яйцах. — Калі нехта выкінуў (сказаў) калючую рэпліку.
  13. 13
    Разгудніца на сьвіньні прыехала. — Калі прышла нейкая жанчына да маладой ці да маладога, каб вясельле разрабіць. Яна маладому гане маладую або маладой гане маладога, а сватае іншага ці іншую. Разгудніца - ад слова «гудзіць», значыць ганіць.
  14. 14
    Раздайся лахамоцьця. — Аб тым, хто заўзята танцуе або шпарка бяжыць.
  15. 15
    Разіньку прадаць. — Калі нехта на кірмашы разглядаецца па бакох бязь ніякае зацікаўленасьці.
  16. 16
    Разьвесіў лупы, як кілбасы. — Зьневажаюць таго, хто мае налогу быць разіненым.
  17. 17
    Рамісла за плячыма ня носюць. — Так усхваляюць ручага чалавека.
  18. 18
    Рана росна, а ў дзень млосна, а ўвечары камары, - ані з куста галавы. — Гэткія прычыны дае гультай, калі ў яго пытаюць, чаму ён сена не накасіў летам.
  19. 19
    Рана ўстаў, алі дзень насьпяшыўся. — Жартуюць з таго, хто хваліцца, што зараньня ўстаў, але ў ягонай рабоце посьпеху ня відаць.
  20. 20
    Раньняга дажджу ня бойся. — Заўвагі сялян аб надвор'і. Калі дождж пойдзе ўсходам сонца, дык ён хутка спыніцца. Калі дождж пойдзе ў познае сьвяданьне, дык ён будзе ісьці блізка да вечара.

Паведаміць пра недакладнасьць