Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  е  ё  і  к  л  м  о  п  с  т  у  х  ы  ь  э  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  


На ваш запыт знойдзены 136 артыкулаў

  1. Сёрбай, сёрбай ды ідзі з торбай. — Жарт-заахвочаньне пастушка, каб хутчэй еў ды гнаў статак на пашу.
  2. Сілай ня быць мілай. — Прыказваецца, калі нехта хоча сілком убіцца ў сяброўства.
  3. Сілай узяць - возьміш, а даць - ні дасі. — Прыказваюць таму, хто адмаўляецца ад падарунку ці ад пачосткі.
  4. Сірата - вечная дурата. — Сірату няма каму навучыць і прымусіць да добрых паводзінаў і звычаяў.
  5. Сіроцкія сьлёзы дарма ні мінуцца. — Гэтак вайцяюць таму, хто крыўдзе сіротаў.
  6. Сістра сястры кляцьбу нося, каб прапала, Бога прося. — Калі дзяўчаты між сабой канкуруюць і навет сястра сястры зыча загубы.
  7. Скажы мой мілютачка, ці высака сонца.
    1. Гэтак сяляне высьмейваюць мяшчан, якія ня ўмеюць ар'ентавацца ў часе па сонцы.
    2. Гэтак высьмейваюць таго, хто не разумее зусім простай зьявы ды пра яе выпытвае.
  8. Сказаў казку з прыказкай. — Калі нехта паставіць цяжкія ўмовы.
  9. Сказаў ні к сялу, ні к гораду. — На сказаную недарэчнасьць.
  10. Сказаў ні ў пяць, ні ў дзесяць. — Калі нехта сказаў бязглузьдзіцу.
  11. Сказаў, як зьвізаў. — Прыказка на ўдалую рэпліку, калі другому няма што й адказаць.
  12. Скоры пасьпех людзям на сьмех. — Калі нехта сьпяшаючы работу псуе.
  13. Скруцілася, як Саўрыцкага запусты. — Калі нешта доўгачаканае доўга рабілася й посьля марна гіне ня кончаным.
  14. Скрывіўся, як сірада на пятніцу. — Калі нехта ад няпрыемнасьці зморшча твар.
  15. Скрыпучая дрэва доўга скрыпіць. — Аб хваравітым, слабым чалавеку, які доўга жыве.
  16. Скупы два разы траця. — Аб тым, хто трымаўся дарагой цаны за свой тавар, не прадаў яго, і гэты тавар посьля прапаў, змарнаваўся.
  17. Скупы шылам сыту мачая. — Гэтак насьміхаюцца над скупым. Сыта - засалоджаная мёдам вада.
  18. Слаўны бубны за гарамі, а як выйдуць - роўны з намі. — Аб расхваленым далёкім чалавеку, які, пры бліжэйшай знаёмасьці, выяўляецца нічым ня лепшы за іншых.
  19. Слова - вецір. — Разважаюць гэтак таго, якога нехта незаслужана панізіў благімі словамі.
  20. Слова ні вірабей, пусьціўшы ня зловіш. — Аб тым, хто не перадумаўшы, сказаў непатрэбнае слова, а потым каецца.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019