Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  л  о  р  у  ы  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 95 артыкулаў

  1. Будуць людзі. — Гаворыцца, калі дзіця ці падлетак падае добрыя надзеі.
  2. Бурчыць, як кіла. — Калі нехта ад незадавальненьня бурчыць сабе пад нос.
  3. Бывала і варона гаўно клявала, а цяпер ня хоча. — Кажуць хвальку, калі ён апавядае, што «бывала» яго ўсе любілі і шанавалі.
  4. Бывалы! Быў раз у царкве й два разы ў млыня - і там гу-гу-гу, і там гу-гу-гу, і разабраць ні магу. — Прыказваюць, каб высьмяяць мала бывалага й мала дазнанага чалавека.
  5. Было ды вадой сплыло. — Пра ўтрату дарагой рэчы ці часу, якіх ня вернеш.
  6. Было ліха дый пагоршыла. — Чым далей, дык жыцьцё й часы горшаюць.
  7. Быў гэрман ды сыграў цыган. — Прыказваецца аб чалавеку, калі ён даўней жыў у багацьці й славе, але посьля зжыўся.
  8. Быў на кані й пад канём. — Прьжазваецца аб тым, хто ў жыцьці й раскашаваўся й гараваў.
  9. Быў час, калі паважалі нас. — Гэтак прыказвае чалавек аб даўнейшых добрых часох у сваім жыцьці.
  10. Б'юць (злодзея) ні за тоя, што ўкраў, алі што нядобра схаваў. — Гэтак прыказваюць, калі паліцыйныя ўрадоўцы бяруць ад зладзеяў магарыч (подкуп) ды пасылаюць іх красьці. Калі злодзея зловяць з крадзеным, дык гэтыя-ж паліцыйныя ўрадоўцы судзяць яго.
  11. Б'юць і плакаць ні даюць. — Аб пакрыўджаным, якому забаронена й скардзіцца.
  12. Бяло, ні бяло аб ў вадзе было. — Гэтак прыказваецца на неахайнае мыцьцё бялізны.
  13. Бяры свае цацкі, я з табой ня гуляю. — Гэтак прыказваюць сабе былыя сябры, між якімі сяброўства ўжо скончана й яны разыходзяцца.
  14. Бярэ на хітрыкі. — Аб тым, хто пачынае хітраваць, каб некага ашукаць.
  15. Бярэш кароўку, дык бяры й вяроўку. — У каго гіне гаспадарка, той аддасьць і дробную рэч, якая посьле страты гаспадаркі яму й так непатрэбная.

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019