Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  к  о  р  у  ы  


На ваш запыт знойдзены 11 артыкулаў

  1. Трасецца, як асіна. — Калі нехта трасецца ад хваробы ці страху.
  2. Тры чверці да сьмерці. — Жартуюць з апушчонага, слабога гультаяватага чалавека.
  3. Трэба вехця й нажа, дык будзя добрая дзіжа. — Прыказваюць, калі нейкая хвароба ці пашкоджаньне паўстала ад неахайнаісьці. З казкі: - У бабы папсавалася дзяжа, і хлеб не ўдаваўся. Яна папрасіла сьвятара адправіць над дзяжой малебен. Сьвятар заўважыў, што дзяжа абкарэлая гнілым цестам, дык правячы малебен ён сьпяваў: «Трэба вехця й нажа, каб была добрая дзяжа».
  4. Трэба дуды ў мех зьбіраць. — Калі вясёлы час кончыўся й настае абыдзёншчына.
  5. Трэба, каб быў воўк сыты й козы цэлы. — Калі даводзіцца дагаджаць двум супроцьлеглым баком.
  6. Трэба, каб да Юр'я было сена й у дурня. — Трэба, каб і нядбалы гаспадар меў сена да 23 красавіка.
  7. Трэба каваць зялеза пакуль гарачая. — Кожную работу трэба рабіць у сваім часе.
  8. Трэба нос прытыкаць. — Калі да некага трэба зьвяртацца ў нейкай патрэбе.
  9. Трэба так жыць, як набяжыць. — Трэба жыць, як выпадае, улічваючы розныя прыгоды.
  10. Трэба так зрабіць, каб было што зьесьці й прапіць. — Калі трэба вынаходзіць розныя спосабы, ламаць галаву й прыдумляць, каб заладзіць усе бягучыя патрэбы ў гаспадарцы.
  11. Трэба тым рогам часацца, якім дастаніш. — У гаспадарцы трэба кіравацца так, як зручней.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019