Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  з  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  я  


На ваш запыт знойдзены 8 артыкулаў

  1. У Лагойску, як у войску, - лаўкі шырокі, ёсьць дзе сесьці, ды нечага есьці. — Сялянская насьмешка аб жыцьці ў месьце.
  2. Улез, як сучка ў жбан. — Калі нехта ўлез у непатрэбнае месца ці ўблытаўся ў непатрэбную справу.
  3. Улез як сьвіня ў рэпу. — Калі нехта нахабна ўлез туды, дзе яму не належыла.
  4. Улез, як у нерад, ні ўзад, ні ўперад. — Калі нехта ў нейкай справе заблытаўся, зь якое яму цяжка й выблытацца.
  5. У лесе на пні, ідзі ды сапхні. — Кажуць да тых, хто просе ўзычыць ім дроў ці драўлянага матар'ялу.
  6. Улетку люблю цябе, дзедку, а зімою зьем хлеб зь сьвіньнёю. — Прыказка таму, хто хоча пазбыцца старога сваяка, калі гэты стары занямог, бо пакуль сваяк быў маладзейшым ды працаваў дарма, - гаспадар яго любіў. А цяпер той самы гаспадар разважае, што лепей гэты хлеб, што зьесьць стары, скарміць сьвіньнёй дык сала будзе мець.
  7. Улетку праз тын ды ў рэпку, а ўзімку хаця-б націнка.
    1. У простым сэньсе перавага лета над зімой, калі ідзе пра гародніну.
    2. Калі чалавек перажываў сваё лета, быў маладым, дык карыстаўся ўсімі жыцьцёвымі выгадамі. Калі-ж састарэўся, дык ён рад і таму, што змоладу адкідаў.
  8. Улетку, улетку зраблю сабе клетку! - кажа сабака. — Калі нейкі гультай валацуга стане хваліцца, як ён некалі пабагацее.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019