Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  з  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  я  


На ваш запыт знойдзены 10 артыкулаў

  1. У марцы гуляюць і старцы (жабракі). — І старцы рады прыходу вясны.
  2. У марцы зімы ня гоня, а ў вапрэлі трава ні расьце. — Прыказваюць сяляне аб надта павольным набліжэньні вясны.
  3. У марцы рана трашчыць, а ўдзень плюшчыць. — Прыказваюць сяляне аб надвор'і ў сакавіку, калі рана мароз, а ўдзень, як сонца нагрэе, адлега.
  4. У марцы рыба хвастом лёд разьбівая. — У сакавіку лёд нятрывалы й трэба асьцерагацца ўзьяжджаць на яго возам, ці ўзыходзіць.
  5. Умела, гаспадынька, гатаваць, алі ня ўмела падаваць. — Гэтак жартуюць госьці, калі гаспадыня падае на стол штораз лепшыя стравы. З казкі аб цыгане: - Гаспадыня падавала цыгану ўсё смачнейшыя стравы. Цыган-жа з самага пачатку аб'еўся й болей ня можа есьці, хоць гаспадыня ўсё падае. Дык цыган і вывайціў гаспадыні: «Умела, гаспадыныка, гатаваць, ды ня ўмела падаваць».
  6. Умірая ні стары, алі паравы. — Разважаюць гэтак таго, у каго ў радні памёр малады чалавек.
  7. У мор намруцца, а ў вайну налгуцца. — Калі ў часе вайны апавядаюць хлусьлівыя прыгоды, якіх не магло здарыцца.
  8. У мяне грошы й сьвіньня ні ядуць. — Кажа гандляр, які хоча, каб сяляне за ягоны тавар плацілі не грашыма, а збожжам.
  9. У мяне ёсьць партэчкі, а ўдому двоя. - Дык аддай-жа й моя, калі ў даму двоя. — Жарт. Прыказваюць таму, хто хвасьлівіцца пазычаным адзеткам. Гэтак быццам шляхціц хваліўся пазычанымі порткамі, а той гаспадар, у якога ён іх пазычыў, пасуліў вярнуць пазычаныя, калі дома мае двое сваіх.
  10. У мяне зь ім чысты дабрыдзінь. — Прыказвае той, у каго дачыненьні зь кім-небудзь не сплямленыя. Ён сьмела можа яму сказаць «Дабрыдзінь».

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019