Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  з  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  я  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 23 артыкулы

  1. У сабакі вачэй пазычыць. — Аб тым, хто зь некім апастыліўся ды не пагадзіўшыся зь ім, ідзе да яго зь нейкай патрэбай.
  2. У сабачыну пусьціўся. — Аб тым, хто вядзе амаральнае жыцьцё.
  3. У сваей хатцы нечага баяцца. — Кажны гаспадар у сваёй хаце.
  4. У сваей хаце й вуглы памагаюць. — Прыказваюць, каб узахвоціць гаспадара бараніць сваю хату.
  5. У сваей хаця й качарга маці. — У сваёй хаце ад нейкага злыдня й качаргой можна абараніцца.
  6. У сваю скуру ня тоўпіцца. — Аб сытым, тоўстым чалавеку.
  7. У сваю скуру ўшыўся. — Хто дрэнна сябе паводзе і нічыей парады ня хоча слухаць.
  8. Усе мы памром, але ніхто не аджыў. — Прыказваюць на хаўтурах.
  9. Усе чэрці з аднэй дзерці. — Прыказваюць таму, хто пачынае дзяліць на лепшых і горшых акупантаў-урадоўцаў ці партыйцаў.
  10. Усе як у бубін б'юць. — Калі грамадою аб некім загаварылі й найчасьцей няпраўду.
  11. Усім па сем, а гаспадыні восім. — Той, што дзеле нейкую ежу, мусе дастаць больш, як іншыя.
  12. У скупа возьміш, а ў нета ня возьміш. — У скупога можна ўзяць, калі не па ласцы, дык гвалтам, а ў таго, хто ня мае, нічога ня возьмеш.
  13. У скупога купца ні грошы, ні тавару. — Прыказваюць, калі скупы купец абанкроціцца.
  14. У скупога чорт шапарам. — Багацьцем скупога чорт апякуецца, ад яго нічога не дастанеш.
  15. Уставай казлы, падымай хвасты! — Жартуюць, калі будзяць дзяцей.
  16. Уставай, чалавеча, - ужо пятух кукарэча. — Гэтак жартам прыказваюць, калі некага будзяць.
  17. У старцы й пірогам ні ўвазваць, а з старцаў і кіям ня выгнаць. — Хто не пачынаў жабраваць, таму жабраніна страшная. Хто-ж да жабраніны прывык, таго ад яе цяжка й адвучыць.
  18. Устаў, як блін (са скаварады). — Хто добра выспаўшыся ўстаў.
  19. У страха вочы па яблыку. — Кажуць, калі апавядаюць, як нехта настрашаны баяўся.
  20. Уступі дурню - збавеньня заслужыш. — Угаварваюць таго, хто з дурнем спрачаецца.

Старонкі: 1  2  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019