Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  і  л  о  т  у  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 84 артыкулы

  1. Хоць якая папа, абы ні гуляла лапа. — Гэтак даўней казалі старыя, калі дзеці наракалі, што чорны хлеб (жыта зь мяккінай).
  2. Хоць яшчэ й ня позна, алі прыдзіцца тут начаваць - сказаў ліс, уваліўшыся ў пастку. — Так кажа разважлівы чалавек, апынуўшыся ў распачлівым стане.
  3. Хто ажаніўся, той каіцца, а хто ні ажаніўся, той галіцца. — Жанатыя часта зайздруюць нежанатым, але-ж не зважаючы на гэта - нежанатыя жэняцца.
  4. Хто арэ, хто барануя, - усіх Бог параўнуя. — Усе людзі памруць.
  5. Хто бабы слухая, той сам баба. — Насьмешка над тым мужчынам, якім жонка кіруе.
  6. Хто гэта набзьдзеў? - Нявестка! - Дык яе ж дома няма. - Дык гэта яе андарак, што вунь на шастку вісіць. — На нялюбага чалавека ўсе віны складаюць.
  7. Хто дбая, той і мая. — Аб рупным гаспадару.
  8. Хто дужшы, той пружшы. — Хто мацнейшы сілай - перамагае фізычна, хто мацнейшы багацьцем - перамагае праўна.
  9. Хто есьць нажом, той зьесьць ражон. — Бацькі-сяляне строга забараняюць дзецям і падлеткам карыстацца нажом пры ядзе.
  10. Хто за каго, а поп за Каську. — Калі нехта вытыкае недахопы й праступкі толькі аднаго чалавека, які яму не падабаецца.
  11. Хто зь язычком, той зь піражком. — Хто гаваркі, той хутчэй нешта выпрасе ці дастане нейкі магарыч.
  12. Хто каго сагне, той таго наб'е. — Дужэйшы перамагае.
  13. Хто капейкі ні шануя, дык той сам капейкі ні варты. — Раськідлівыя не карыстаюцца пашанай у народзе.
  14. Хто коні міняя, у таго хамут гуляя. — Ахвотнікі мяняць часта бываюць ашуканыя.
  15. Хто лусту нося, той есьці ня прося. — Гэтак бацькі заахвочвалі дзяцей, каб бралі з сабой хлеб, ідучы ў поле на работу.
  16. Хто любіцца, той і чубіцца. — Найчасьцей прыказку ўжываюць жартам, каб пацешыць пакрыўджанага ці пабітага. Да гэтай прыказкі ёсьць і казачка-жарт: - Дзяўчына прышла з вуліцы й скардзілася сваёй матцы з плачам, што яе хлопцы крыўдзяць. А маці адказала: - «Хто любіцца, той чубіцца!» - быццам хлопцы яе б'юць зь любасьці. Назаўтра вечарам дзяўчына прышла дамоў сьмяючыся й кажа матцы: - «Мама, мама! Вось мяне хлопцы любяць, бо як выйду на вуліцу, дык за кулакамі сьвету ня віджу».
  17. Хто мажа, той і едзя. — Хто падкуплівае ўрадоўцаў ці суд, той і справу выйгрывае.
  18. Хто мала мая, той мала й дбая. — У каго малая гаспадарка, у таго й клопаты меншыя каля яе.
  19. Хто ні радзіўся, той ні памрэ. — Прыказваюць на хаўтурох, каб пацешыць таго, хто плача па нябожчыку.
  20. Хто ні цягне, таго выпрагаюць. — Благога работніка доўга ня трымаюць.

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019