На запыт знайшлося 12 артыкулаў

  1. 1
    Чужая болька людзям сьмех. — Людзі чужой бядзе не спачуваюць, а часта навет і цешацца зь яе.
  2. 2
    Чужая хата горы ката. — Прыказка тых, каму цяжка жыць у чужой сям'і ці ў чужой краіне.
  3. 3
    Чужой ямы ніхто ні заляжа. — Прыказваюць тым, хто цешыцца з чужой сьмерці, бо на кажнага свая яма чакае.
  4. 4
    Чужоя бокам вылазя (праз бок). — Ёсьць перакананьне ў народзе, што хто гвалтам забірае чужое дабро, яно пойдзе яму на хваробу.
  5. 5
    Чужоя дабро ня грэя. — Няма карысьці з чужога багацьця.
  6. 6
    Чужоя лычка рэміньчыкам плаціцца. — Хто пагаліцца на чужую танную рэч, той дорага за яе заплаціць.
  7. 7
    Чужую бяду я й пальцам разьвяду. — Прыказваюць таму, хто не спачувае чужой бядзе й не дапамагае іншаму ў няшчасьці.
  8. 8
    Чужы кусок дзярэ раток.
    1. Гэтак навучаюць дзяцей, каб не прагнулі чужога багацьця.
    2. Прыказваюць гэтак сумленныя людзі, калі ім трэба спажываць тое, што нехта шкадуе.
  9. 9
    Чужымі рукамі добра жар заграбаць.
    1. Кажуць тыя, што здалі нейкую работу рабіць іншаму, а той яе сапсаваў.
    2. Прыказвае той, каго пасылаюць на цяжкую або небясьпечную работу, бо небясьпечную работу кажны валадар выконвае чужымі рукамі.
  10. 10
    Чужым розумам век ні пражывеш. — Аб тым, хто кіруецца ў жыцьці чужымі парадамі, а не сваім розумам.
  11. 11
    Чужыя грахі ліча, а сваіх ні бача. — Аб тым, хто пра чужыя малыя недахопы гавора, а сваіх вялікіх не ўспамінае.
  12. 12
    Чуя звон, ды ня ведая дзе ён. — Прыказваюць таму, хто бярэцца сказаць нейкую навіну, але ня ведае яе сутнасьці.

Паведаміць пра недакладнасьць