Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  о  у  ы  


На ваш запыт знойдзены 7 артыкулаў

  1. Чые бычкі не балі, абы мае цяляткі былі. — Жартуюць з таго мужа, чыя жонка распусная.
  2. Чый грэх, таго й пакута. — Няварта абмаўляць чужыя правіны, бо ён сам адпакутвае за іх.
  3. Чым багаты, тым і рады.
    1. Прыказвае гаспадар, калі запрашае гасьцей сядаць за стол.
    2. Гэтак прыказвае бедны, калі цешыцца зь нейкай набытай маемасьці.
  4. Чымся чужоя дзіця біць, дык лепі свой двор падмяці.
    1. Аб тым, хто ўмешваецца ў чужыя сямейныя справы.
    2. Калі выбіўся з работы дома, дык знайдзі нейкую іншую, але ня ўмешвайся ў справы чужой сям'і.
  5. Чым хата багата, тым і рада. — Прыказвае гаспадар, калі запрашае гасьця.
  6. Чытана, пісана, кабыла лысая, а жарабя рабоя - зьеў воўк абоя. — Жартаўлівая гульня словаў:
    1. Прыказваюць аб бяссэнсавым чытаньні ці пісьме.
    2. Аб самарослым паэце, які рымуе словы, але бяз сувязі.
  7. Чыя-б кароўка рыкала, а твая-б маўчала. — Прыказваюць таму, хто вылічае недахопы іншых, а сам мае яшчэ большыя.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019