На запыт знайшлося 27 артыкулаў

  1. 21
    Бацька шапкі ні купіў - ніхай вушы мерзнуць.
    1. Прыказваюць да тых, якія, ня маючы моднай адзежы, будуць мерзнуць, але не апрануць адзежы простай.
    2. Прыказваюць таксама тым ганарыстым людзям, што, калі ім не ўдалося заняць высокай паважнай працы, дык гатовы галадаць, але ня будуць працаваць на простай рабоце.
  2. 22
    Бацькі запазухі дзяруць дзецям хлеб хаваючы, а дзеці запазухі дзяруць ад бацькоў хлеб хаваючы. — Аб любасьці бацькоў да сваіх дзяцей і клопатах аб іх, і аб няўдзячнасьці благіх дзяцей да сваіх бацькоў.
  3. 23
    Бача вока, дзе пячэцца кока. — Прыказваюць, калі нехта цісьнецца да тога месца, дзе можна пажывіцца.
  4. 24
    Бача вока ды ісьці далёка. — Хоць відаць і панадная рэч, але шкада клопатаў на тое, каб яе дасягнуць.
  5. 25
    Бача вока, ды ляжыць высока. — Хоць рэч і панадная, але немагчыма яе дабыць.
  6. 26
    Бачыў Бог працу, алі пашкадаваў мазаля. — Прыказваюць гультаю, які хваліцца, што шмат работы зрабіў.
  7. 27
    Бачыў кум сонца? — Гавораць, калі паказваюць прастаку няхітры сакрэт пры працы, якога ён перш не разумеў.
12

Паведаміць пра недакладнасьць