Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  л  о  р  у  ы  ю  я  


На ваш запыт знойдзены 11 артыкулаў

  1. Біда, калі ня п'ецца й вада. — Гэта гаворыцца аб безнадзейным хворым, які ўжо й вады не патрабуе.
  2. Біда па бядзе, як па нітачцы ідзе. — Прыказваецца тады, калі адна бяда выклікае другую.
  3. Біда хоць і муча, алі жыць вуча. — Людзі вучацца жыць на сваей або на чужой бядзе.
  4. Біз ахвоты німа й работы. — Прымусовая праца не дае пажаданых вынікаў.
  5. Біз вусоў, біз барады, як чорт малады. — Высьмейваньне блазна, якому ня можна давяраць.
  6. Біз кажуха бярэ сукруха. — Жартуюць з таго, хто адзеўся хвасьліва, але трасецца ад холаду.
  7. Біз навукі й лапця ні спляцеш. — Каб умець выконваць і самую простую работу, перш трэба яе навучыцца.
  8. Біз паджогі й дровы не гараць. — Без падахвочваньня ці прынукі работа няспорна.
  9. Бі й таўкачом, абы было па чом.
    1. Можна чалавека цяжка караць, але перш трэба разабрацца, ці ён вінен. Тут «па чом» - ці ёсьць за што.
    2. Хоць чалавек і вінен, але калі слабы на здароў'і, дык ня можна цяжка караць.
  10. Біціся, як гаршкі, дзярыціся, як каты. — Жартуе той, хто ня хоча ўмешвацца ў чужую звадку ці бойку.
  11. Біцца ні гадзіцца, і лаіцца ні дазваляіцца. — Гэтак навучаюць дзяцей і падлеткаў, каб жылі ў згодзе.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019