Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  л  о  р  у  ы  ю  я  


На ваш запыт знойдзены 8 артыкулаў

  1. Благая зімля і проч ня гоня, і хлеба ні дае. — Хлеба не дае, бо ня родзіць, проч ня гоне, бо чалавек прывык да яе й ня мае адвагі пакінуць.
  2. Благая зімля й ня родзя, і насеньня ня зводзя. — Гэта значыць, што колькі гаспадар высеяў на благой зямлі, столькі й намалоце. Калі-ж гаспадар мае насеньне, дык не адважваецца кінуць зямлі, бо мае работу й мае надзею на паляпшэньне.
  3. Благая тая дамова, дзе вала бадзе карова. — Прыказваюць, калі жонка вядзе парадкі ў хаце ці гаспадарцы, а мужык сьлепа выконвае яе загады.
  4. Благая тая птушка, што сваё гняздо паскудзя. — Аб чалавеку, які высьмейвае й абнеслаўляе сваю сям'ю, радню, народ.
  5. Благі грыб, хрушч, а біз яго пушч. — Аб старым чалавеку, які хоць і няздольны да працы, дык хоць хаты дагледзе.
  6. Благі сусед горш за скулу. — Скула баліць і дакучае, але скора зьгіне, а благі сусед будзе дакучаць да веку.
  7. Благому віду ды ўрэж і носу. — Тут прыводзіцца параўнаньне добрай рэчы ці чалавека з благой рэччу ці чалавекам. Калі прыгожы твар прыпсаваны трохі, дык гэта ня будзе заўважана, а калі да благой рэчы ці благому чалавеку дадаць новую загану, дык гэтая рэч ці чалавек стануць шмат горшымі, як брыдкі твар з урэзаным носам.
  8. Благоя палажэньня й добраму спакушэньня. — Добрая рэч не павінна ляжаць напаяўцы, бо на яе можа паквапіцца й добры чалавек. Калі добрая рэч будзе без дагляду, дык яна зьвядзе й добрага чалавека.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019