Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  л  о  р  у  ы  ю  я  


На ваш запыт знойдзены 13 артыкулаў

  1. Будзе срака дразда пець. — Папераджаюць таго, каго будуць біць розгамі, бо, калі б'юць розгамі, дык чуецца гук: «джрр... джрр... джрр...».
  2. Будзім варажыць, дзе галаву палажыць. — Прыказвае той, хто думае ўгадваць, дзе ён памрэ.
  3. Будзім мучыцца, пакуль сьмерць лучыцца. — Прыказвае той, хто не спадзяецца паправы ў сваім гаротным жыцьці да самай сьмерці.
  4. Будзіш біз пары зямлю парыць. — Гэтак старэйшыя перасьцерагаюць маладзейшых, каб шанавалі сваё здароўе, або каб сьцерагліся небясьпекі.
  5. Будзіш дудкай хлеб піць. — Прыказваецца гэтак, каб перасьцерагчы некага ад благой сялібы, зямлі, ці благой і дрэнна аплачванай працы. «Дудкай хлеб піць» - гэта значыць хлеба ня будзе, а толькі зацірка ці поліўка.
  6. Будзіш ночы балькі лічыць. — Гэтак прыказваюць пры вячэры гасьцю, калі ён мала есьць, бо ночы ад голаду ня будзе спацца, дык ён будзе «балькі лічыць».
  7. Будзя кірмаш і на нашай вуліцы. — Прыказвае той, хто спадзяецца дачакаць лепшых, шчасьлівейшых часоў.
  8. Будзя мышам гнёздаў. — Выказваюцца аб тэй сям'і, дзе лён зарадзіў, а дзеўкі гультаяватыя.
  9. Будзя пара, вырасьця й трава. — На ўсё будзе свой час, трэба толькі церпяліва чакаць.
  10. Будзя чым чужы пах ад вакна адганяць. — Гэтак прыказвае бедны, калі зарэжа на мяса нейкую жывёліну.
  11. Буду жыць, як набяжыць. — Прыказваюць у роспачы, калі няма волі ці магчымасьці пакіраваць сваім жыцьцём.
  12. Будуць людзі. — Гаворыцца, калі дзіця ці падлетак падае добрыя надзеі.
  13. Бурчыць, як кіла. — Калі нехта ад незадавальненьня бурчыць сабе пад нос.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019