Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  б  в  г/ґ  е  з  й  к  м  н  т  ч  ш  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 88 артыкулаў

  1. Як гэта яно робіцца: ты посьля абеду вышаў ды на сьніданьня хочыш прысьпець? — Кажуць да таго, хто спазьніўся ды ў чарзе хоча заняць першае месца.
  2. Як дбаім, так і маім. — Толькі ад нашай рупнасьці залежыць наш дабрабыт.
  3. Як добра серуць, тады й Моўшу веруць, а як дрышчуць, тады Гіршу ішчуць. — Прыказвае той, каго пры выкананьні службовых абавязкаў пасылаюць у бруднае ці небясьпечнае месца. Вышла з казкі-выпадку: Даўно, за прыгонам, у ваднэм дварэ былі два фэлчары - Моўша і Гірша. Там здарылася эпідэмія - дызэнтырыя ці халера. Абшарнік загадаў эпідымічных хворых лячыць Гіршу, а ўсіх астатніх Моўшу. Калі абшарніку паведамлялі пра хворага, дык ён пытаўся: «А як хворы сера?» Калі пасланец казаў, што хворы добра сера, дык абшарнік казаў накіроўваць яго да Моўшы. А калі пасланец скажа, што хворы дрышча, дык абшарнік загадваў: «Паішчы Гіршу». (Відаць, Гірша ад гэткіх пацыентаў ухіляўся й хаваўся, бо й скардзіўся: «Як добра серуць, тады й Моўшу вераць, а як дрышчуць, тады Гіршу ішчуць».)
  4. Як ем, дык глух і нем. — Гэтак даўней заўважалі старыя дзецям, калі тыя пры ядзе падымалі нейкую гутарку. Стары звычай патрабаваў, каб за ядой ніякай гутаркі ня было.
  5. Як естам, дык естам, а ўсё каля места. — Гэтак сяляне жартавалі зь мяшчан, якія недалюблівалі вёскі за цяжкую працу на полі.
  6. Як жыта красуя, гаспадар галасуя. — Калі на жыце краса, дык у гэты час у гаспадара канчаюцца запасы старога хлеба, і гаспадар плача.
  7. Як жыта наліваіцца, гаспадар умываіцца. — Калі ў жыце зьявіліся новыя зярняты, дык гаспадар мыецца, бо чакае новага хлеба, як самага лепшага гасьця.
  8. Як жыта палавея, гаспадар шалея. — Гаопадар шалее з радасьці, бо зараз дачакаецца новага хлеба.
  9. Як за сьцяну заваліўся. — Аб тым, хто перастаў выходзіць з дому й лучыцца да грамады.
  10. Як з воч, дык і з мысіль. — Аб тым, хто хутка забываецца.
  11. Як здароў, дык сем паноў, а як гніл, дык нікому ня міл. — Гэтак аб сабе кажа акінены й добры работнік, калі ён захварэў і ня можа працаваць.
  12. Як з куста ляпнуў. — Калі нехта ў размове пры грамадзе ні з таго, ні зь сяго, скажа недарэчнае ці няпрыстойнае слова.
  13. Які вышаў зь люлькі, такі будзя й да магілкі. — Пагляд аб прыродным характары чалавека.
  14. Які госьць, такая й чэсьць. — Паважнага гасьця добра прымаюць і частуюць, а на няпрошанага не зьвяртаюць увагі.
  15. Як ідзе арэнда, дык сын камэнда, а як падыходзя рата, дык глядзі ты, тата. — Прыказваюць бацькі-гаспадары, калі дзеці іх ашукваюць. Гутарка гэтта аб благім сыне арандатара. Калі трэба нешта збываць з гаспадаркі, дык сын прадае, а калі трэба плаціць за арандаваную зямлю, дык сын напамінае, каб бацька пашукаў грошы.
  16. Які дзень, такі й пажытак. — У сьвяточны дзень і харчаваньне лепшае.
  17. Які сьвердзіл, такая й дзюрка. - Якая матка, такая й «цурка». — Па натуры й паводзінах дачка ўпадабняецца матцы.
  18. Якія мы самі, такія нашы й сані. — Аб характары чалавека можна судзіць па ягоных рухах, рабоце й рэчах.
  19. Як кот наплакаў. — Калі нехта хваліцца, што ён шмат зрабіў работы, а ён у запраўднасьці нічога не зрабіў.
  20. Як кукамі зьбіты. — Як вылеплены з гліны. Прыказваюць да сытага, тучнага, моцнага чалавека.

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019