Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  б  в  г/ґ  е  з  й  к  м  н  т  ч  ш  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 88 артыкулаў

  1. Як мокрая гарыць. — Калі нехта марудна працуе.
  2. Як мы былі козы, дык і ў нас былі рогі. — Гэтак старыя напамінаюць тым бацьком, якія забараняюць сваім дзецям хадзіць на ігрышчы, бо калі тыя бацькі былі маладыя, дык і самі хадзілі.
  3. Як мы ў людзей ядзім, дык мы тады весіла глядзім, а як у нас людзі ядуць, дык у нас тады сьлёзкі цякуць. — Аб скупых і зайздрывых людзях. Калі ім дапамагаюць, дык яны вясёлыя, а калі трэба людзям дапамагчы, тады ім няміла.
  4. Як нам жаніцца, дык тады ноч мала. — Калі пры выкананьні важнай работы нехапае часу.
  5. Як ні ўхітрайся, але калі сядзеш сраць у крапіве, дык сраку апячэш. — Калі гешэфт завядзеш з жулікамі, дык ашукаюць.
  6. Якое гэта дрэва? - Асіна. - Пацалуй у сраку Максіма. — Загадка і адгадка.
  7. Якое гэта дрэва? - Бярэзіна. - Твая маці ваўкарэзіна. — Загадка і адгадка.
  8. Якоя дрэва, такі й клін; які бацька, такі й сын. — Аб прыроднай спадчыннасьці бацькаўскага характару на дзяцей і аб выхаваньні. У сумленных бацькоў будуць сумленныя, выхаваныя дзеці.
  9. Як памёрла матка, дык асьлеп і татка. — Калі памёрла маці, а бацька ажаніўся ізноў, дык ён мала ўвагі зьвяртае на дзяцей ад першай жонкі.
  10. Як пасьцелішся, гэтак і высьпішся. — Як чалавек аб сабе парупіцца, тое ён будзе сабе й мець.
  11. Як пашло з раньня, дык ідзе аж да вечара. — Прыказвае той, каму змоладу не шанцавала ды не шанцуе да самай старасьці.
  12. Як пашоў, дык і плех знашоў. — Аб тым, хто некуды першы раз пашоў ды там нейкую бяду ці няпрыемнасьць нажыў.
  13. Як просюць, дык жнуць і косюць. — Калі нехта просе пазыкі ці нейкай дапамогі, дык абяцае за гэта адгадзіцца, памагаць жаць і касіць, а посьля атрыманьня забываецца на свае абяцанкі.
  14. Як прышло, так і пашло. — Калі нейкі прыбытак лёгка прыходзе дык ён марна й выдаткуецца.
  15. Як пяюць, гэтак і адпіваюць. — Як мы будзем ставіцца да людзей, гэтак і людзі да нас.
  16. Як робім, гэтак і маім. — Дабрабыт чалавека залежыць ад ягонай рупнасьці.
  17. Як рукамі адняло. — Калі ад нейкага лячэньня чалавек раптам паправіцца.
  18. Як сам сябе за сраку ні кусіў. — Калі нехта сам на сябе наракае.
  19. Як свая вош укуся, дык тады парупіцца. — Аб нярупным дзяцюку ці нярупнай дзяўчыне. Калі ён ажэніцца ці яна замуж выйдзе, ды будуць мець сваю гаспадарку й сваю сям'ю, тады стануць ашчоднымі й рупнымі.
  20. Як сеў, дык і прыкіпеў. — Прыказваюць пра таго (ці сам пра сябе), калі нехта сеў на кароткі час дый заседзеўся надоўга.

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019